У Ёдках сышліся ўладары сяла (фота)

19 Августа 2017 3439

Маладыя сем’і з аграгарадкоў і вёсак Лідчыны сёння спаборнічалі ў раённым этапе рэспубліканскага фестывалю “Уладар сяла”, які штогод праходзіць пад эгідай БРСМ.

За ганаровае званне папулярнага сельскагаспадарчага праекта ў аграгарадку Ёдкі змагаліся тры маладыя сям'і (галоўнае патрабаванне -- жыць у сельскай мясцовасці, працаваць тут і весці падсобную гаспадарку) – Сяргея і Вольгі Краўчанкаў з Беліцы, Валянціны і Паўла Ярмантовічаў з Ходараўцаў і Васіля і Ірыны Савянкоў з вёскі Навіцкія-2 Траццякоўскага сельсавета.

Кожная з іх была дастойная насіць тытул уладара сяла. У Сяргея і Вольгі Краўчанкі шматдзетная сям’я: сын Андрэй і дачушкі Дзіяна і Мілана. Вольга працуе ў Беліцкай бальніцы, Сяргей – ратавальнікам, камандзірам аддзялення Лідскага аддзела па надзвычайных справах. “Мой дзед і мой бацька аралі зямлю, -- падзяліўся галава сям’і, -- і мне перадалася цяга да яе”. Валянціна і Павел Ярмантовічы маюць двух дзетак: Ангеліну і Ксюшу. Валянціна бухгалтар мясцовага сельгаспрадпрыемства, Павел вядзе вялікую падсобную гаспадарку. “Ні на што не прамяняем жыццё на вёсцы, мы самі сабе гаспадары!” – шчыра выказваюць муж і жонка. Сям’я Васіля і Ірыны Савянкоў з Навіцкіх-2, у якой выхоўваюцца двое дзяцей – дачка Кацярына і сын Ягор -- мае мясцовыя карані, абодва выйшлі з добрых, працавітых сямей. Традыцыі бацькоў яны перанеслі ў сваю сям’ю.

Вітаючы ўдзельнікаў, першы сакратар Лідскага раённага камітэта БРСМ Вольга Каспорская адзначыла: “Штогод конкурс набірае абароты. Значыць, мы на дакладным шляху, бо мэта «Уладара сяла» -- не толькі прапагандаваць культурныя і сямейныя каштоўнасці, але і паказаць, што жыць на сяле цікава. Пакуль ёсць такая моладзь, як сённяшнія канкурсанты, за будучыню можна быць спакойнымі”. А старшыня Траццякоўскага сельвыканкама Аляксандр Хвайніцкі выказаў спадзяванне, што “Уладар сяла” будзе мець пастаянную прапіску ў Ёдках. Святочную  атмасферу гэтага дня стварылі артысты Лідскага эстраднага аркестра.

13

Удзельнікам было чым здзівіць журы, у склад якога ўвайшлі галоўны судззя, трэнер спартыўнага комплекса “Юнацтва” Мар’ян Шот, старшыня Траццякоўскага сельсавета Аляксандр Хвайніцкі, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Мікалай Васілевіч, другі сакратар Лідскага раённага камітэта БРСМ Святлана Бабашэнкава і галоўны спецыяліст Лідскага райкама БРСМ Ганна Данісевіч, і гледачоў. Канкурсанты спявалі, танцавалі, дэкламавалі вершы і, вядома ж, спаборнічалі ў чыста сельскіх «відах спорту»: колцы і кладцы дроў, ўменні запрагаць і распрагаць каня, сельскагаспадарчай эстафеце.

42

…Рытмічныя рухі двухручнай пілой -- муж і жонка распілоўваюць бервяно на тры роўныя часткі. Далей муж бярэцца за сякеру і рашчапляе кругляк на чатыры часткі. “Давай! Давай!” -- скандуюць гледачы-балельшчыкі. Шчыра кажучы, у гэтым плане сям’і Савянок куды больш пашанцавала – падтрымка мясцовых балельшчыкаў была вельмі значнай. Тым часам жонкі ліха ўкладваюць дровы ў імправізаваныя кастры, каб дровы не разваліліся.

34

Не менш відовішчным і напружаным з’яўляецца наступны этап конкурсу -- гаспадары запрагаюць і распрагаюць каня, якога дзеля такога выпадку прадставіў (і нават даў майстар-клас!) мясцовы гаспадар Віталь Данілецкі. Аброць, збруя, аглоблі – гатова.  “Час!” -- фіксуе суддзя.

47

А потым пачынаецца сельскагаспадарчая эстафета. Дзеці ў лыжачках на хуткасць пераносяць “на кухню” яйкі. Гаспадары напаўняюць бляханы вадой, а гаспадыні пераносяць чыгункі. Нарэшце – творчы конкурс, у якім сем’і дэманструюць здольнасці сваіх залатых рук.

9

У канкурсантаў любая справа спорылася. Напрыклад, Васіль Савянок, быццам семачкі лузгаў, сёк дровы, Павел Ярмантовіч ліха ўправіўся з упражкай каня. А Сяргея Краўчанка за яго сілу і моц і ўвогуле назвалі сапраўдны гаспадар. Дарэчы, самай юнай ўдзельніцай фестывалю стала гадавалая Ксюша Ярмантовіч.

“Гэта вельмі адказна -- выступаць на праекце, -- сыходзіліся ў выказваннях сем’і. -- Але з іншага боку, нам ёсць што паказаць. І працы мы не баімся. Адным словам, супернікі ў кожнага былі сур’ёзныя.

Па выніках усіх конкурсных этапаў першае месца ў раённым фестывалі “Уладар сяла-2017” стала сям'я Васіля і Ірыны Савянкоў з вёскі Навіцкія-2, якая 30 жніўня прадставіць Лідчыну ў абласным этапе праекта. На другім месцы – сям’я Сяргея і Вольгі Краўчанкаў з Беліцы, на трэцім – Паўла і Валянціны Ярмантовіч з Ходараўцаў. Усе сем’і атрымалі падарункі ад аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Лідскага райкама БРСМ.

7

*  *  *

16

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

272

2

2

2

2

2

2

237

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться