У Лідзе на бераг выходзіла Купалле (фота)

10 Июля 2016 3010

Калі вам не спадабалася, як прайшло ў мінулую суботу свята «Купалле», то вы або на ім не былі, або кажаце так з шкоднасці.

У суботу, калі чырвонае сонца закацілася за край зямлі, жыхары і госці Ліды, адданыя нацыянальным традыцыям, пачалі збірацца на пляцоўцы каля сцен Лідскага замку. Менавіта тут трэці год запар праходзіла адно з самых яркіх, таямнічых і вясёлых народных святаў – раённае Купалле.

– Сёння мы адзначаем Дзень Івана Купала, – распавяла метадыст Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Некраш. – Вядома, ён быў крыху раней, але мы вырашылі выбраць выхадны, каб людзям было зручней. Па колькасці тых, хто прыйшоў на свята, бачым, што не памыліліся. Купалле ў раёне ладзілася заўсёды, але пераважна ў вёсках. Канкрэтна ў горадзе Купалле праводзім толькі ў трэці раз. Гараджане вельмі добра, лёгка і радасна ставяцца да абрада.

Людзей было сапраўды шмат, прычым самага рознага ўзросту. Большасць з іх аб свяце даведалася з афіш і анонсаў у СМІ. Але былі і выпадковыя мінакі, якія “павяліся” на заклікі, бліскучыя жарты і цікавыя аповеды аб Купаллі гарэзых вядучых. А вось каго не было каля сцен Лідскага замка, так гэта сумных, незадаволеных або людзей з дрэнным настроем. Нават набеглы дождж і вецер адпачывальнікі ўспрынялі радасна і нават станоўча, адзначыўшы, што гэта і ёсць "ачышчэнне вадой" – так сказаць, усё згодна з купальскімі рытуаламі.

1

Згодна з традыцыямі свята жыхары і госці горада таксама плялі вянкі, а затым пускалі іх па Лідскаму возеры. Былі і абрадавыя песні, танцы, карагоды вакол вогнішча. Найбольш актыўныя спаборнічалі ў сіле і спрыту: плялі на хуткасць косы, перацягвалі канат – прымалі ўдзел ва ўсіх прапанаваных арганізатарамі забавах.

4243

Канешне, шукалі ў гэты вечар і папараць-кветку. Самай удачлівай аказалася госця з Мінска – Юлія Ненадавец.

– У Лідзе жыве мая сяброўка, – патлумачыла, што прывяло яе ў наш горад, дзяўчына. – І калі планавала паездку, выбірала час, каб абавязкова захапіць Купалле. З мінулага года гэтае свята асацыюецца ў мяне толькі з Лідай, настолькі мне спадабаліся арганізацыя і мясцовая інтэрпрэтацыя народнага абрада. У гэтым годзе ўсё прайшло не менш весела і цікава, таму я для сябе ўжо вырашыла, што наступнае Купалле адсвяткую зноў тут. Тым больш, што папараць-кветку знайшла-то я ў Лідзе. І хто яго ведае, выпадковасць гэта ці добрае прадказанне (смяецца).

5253

Аднак Купалле – гэта не толькі вянкі, вогнішча, карагоды, папараць-кветка. Гэта яшчэ і асаблівая атмасфера, прыемныя, вясёлыя людзі вакол, забіяцкі смех і, вядома, добры настрой. Яго, дарэчы, увесь вечар падтрымлівалі аматарскія калектывы і артысты раёну. 

2 

2 

2 

2 

2 

2 

2 

1112

2 

13

1419

15

16

1718

20

2122

23

2425

26

30

3233

3435

36

372829

40

44

4546

38

38

38

38

1718

38

4546

38

38

38

38

4546

38

38

38

4546

4546

38

4546

808182

7477

78

78

78

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться