У Лідзе праходзіць выстава саламянага «павука» (фота)

23 Декабря 2015 2554

Вачэй не адвесці ад цудоўных саламяных карункаў, народжаных фантазіяй і майстэрствам таленавітых людзей! “Павукі”, ёлкі, анёлы, казачныя птушкі, сімпатычныя лялькі, зграбныя конікі, цацкі, кветкі з саломкі зараз упрыгожваюць залу раённага Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”. Мастацкія вырабы прыехалі са сталіцы, зробленыя яны рукамі 12-14-гадовых навучэнцаў адной з мінскіх школ.

Нягледзячы на тое што саламяных экспанатаў некалькі дзясяткаў і ўсе яны розныя, выстава носіць імя канкрэтнага – “павука”. Арганізатар і навуковы супрацоўнік цэнтра рамёстваў Марына Савіцкая правяла для журналіста “Лідскай газеты” экскурсію, падчас якой цікава і захапляльна патлумачыла, адкуль такі гонар.

– Саламяныя “павукі” – адно з самых старажытных традыцыйных беларускіх тварэнняў з саломкі і, бадай, самае загадкавае, – паведаміла Марына. – Гэта дэкаратыўныя падвесныя канструкцыі, якія нашыя продкі вывешвалі ў хаце падчас калядных святаў. Сабраныя з лёгкіх саламяных трубачак, яны бязважкія і ажурныя. Строгая гармонія формаў і руху “павука” была накіравана на абярэг хаты і яе гаспадароў: лічылася, што павуцінне ўбірае ўсю негатыўную энергію, якая прысутнічае ў доме. Такім чынам, ахоўваць, прыносіць шчасце і ў той жа час упрыгожваць, дарыць эстэтычнае задавальненне – і ёсць прызначэнне гэтых дзіўных канструкцый.

Шарападобныя, пірамідальныя, рамбічныя, у выглядзе зорак – на выставе прысутнічаюць розныя формы “павукоў”, але ўсе яны характэрныя для нашай мясцовасці. Але не толькі гэты факт з’явіўся падставай для правядзення ў Лідзе выставы “Саламяны “павук” – у Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына” займаюцца адраджэннем гэтага тварэння як відам дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Час трапіць пад абаяльнасць “павука” ёсць у кожнага: гасцяваць «мінчане» ў нашым горадзе будуць да канца студзеня.

IMG 5899

6

12

7

IMG 5905

IMG 5907IMG 59084

IMG 5911

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться