Ліда на старых выявах. Замак на пачатку XX стагоддзя (фота)

17 Декабря 2012 1897

Мы працягваем цыкл публікацый пад назвай “Ліда на старых выявах”. Падрыхтаваў іх Леанід Лаўрэш, аўтар кнігі “Ліда на старых паштоўках...” Асноўныя крыніцы цыкла – старыя паштоўкі з выявамі горада. Прадстаўляем увазе чытача наступную падборку, звязаную з нашым галоўным архітэктурна-гістарычным помнікам – Лідскім замкам напачатку ХХ стагоддзя.

Жыхар горада Ліды Януш Сегень у сваіх мемуарах «Успаміны пра Ліду канца ХІХ стагоддзя» так апісваў наш замак: «...развалены даўнейшы замак, сцены высокія, можа якіх з 10 метраў, а таўшчыня каля асновы недзе 1,5 м паводле сённяшніх мераў. ...На пагорку стаяў замак, а вакол яго багна (балота, гразь) і млынарскі стаў, вадзяны млын стаяў над рэчкай Лідзейкай».

Канец XIX стагоддзя стаў для замка трагічным. У 1891 годзе Ліда згарэла, прычым агонь спляжыў самы цэнтр яе, разам з будынкам ратушы, узведзеным у XVIII стагоддзі. Мясцовыя гарадскія ўлады, не разумеючы гістарычнай каштоўнасці замка, наладзілі разборку і распродаж муроў, выкарыстоўваючы іх для адбудовы горада. 3 адхонаў замкавага пагорка сталі браць пясок. Тады былі амаль цалкам знішчаны рэшткі паўднёва-заходняй вежы і разабрана частка заходняй сцяны. Толькі ўмяшанне археалагічнай імператарскай камісіі з Пецярбурга спыніла гэты вандалізм. 

У канцы XIX стагоддзя былі зроблены і першыя фотаздымкі Лідскага замка, якія аздобілі некаторыя тагачасныя паштоўкі. Параўноўваючы іх, можна заўважыць, што разбурэнне муроў працягвалася.

У 1909 годзе для частковай кансервацыі старажытнага ўмацавання былі адпушчаны невялікія сродкі – 943 рублі. Будаўнікі раскідалі ненадзейныя месцы муроў, а паверхні сцен абмазалі цэментнай рошчынай.

На дрэнную якасць кансервацыйных работ скардзіліся сучаснікі. У 1911 годзе беларускі археолаг Вандалін Шукевіч пісаў, што будаўнікі замуравалі байніцы на паўночнай сцяне, а цэментная нашлёпка на сценах стала прыцягваць вільгаць, што разбурала вонкавыя паверхні муроў.

1. Замак і горад у пачатку XX ст. Знак “AFW” па паштоўцы сведчыць, што яна надрукавана выдавецтвам Кагана К. і Шэйнгальда М.

Лидский замок

2. Усходняя сцяна, выгляд знутры замка.

02

3. Паўднёва-ўсходняя частка замка.

03

4. Паўночна-заходні бок замка.

04

5, 6. Замак (з паўднёвага боку) і вуліца Замкавая.

05

06

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться