У Лідзе праходзіць выстава «Велікоднае дзіва» (фота)

13 Марта 2015 2341

У Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына” праходзіць выстава “Велікоднае дзіва”. Экспазіцыю складаюць пісанкі гродзенскіх і вілейскіх майстроў, а таксама лідскага аўтара Марыны Савіцкай.

Не за гарамі ўжо адно з галоўных хрысціянскіх святаў – Вялікдзень. Многія гаспадынькі, напэўна, ужо пачалі да яго рыхтавацца – збіраць шалупінне цыбулі, каб напярэдадні свята закіпяціць з ім ваду і пафарбаваць у незвычайна прыгожы чырвоны колер атрыманай “заваркай” яйкі. Гэты «рэцэпт» звычайны і перадаецца спакон стагоддзяў ад маці да дачкі. Але існуюць і другія, магчыма не зусім традыцыйныя для хатняга выкарыстання, але ад гэтага не менш цікавыя і захапляльныя спосабы ўпрыгожвання велікодных яек. Менавіта з імі і прапануе пазнаёміцца Лідскі раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”. 

…Больш за 300 работ, кожная з якіх – не пабаюся гэтых слоў – сапраўдны твор мастацтва. Тут і яйкі-фарбаванкі, і драпанкі, і васкоўкі, і ўпрыгожаныя саломкай, вырабленыя з дрэва, гліны і нават каменю. Ёсць калекцыя яек, якія распісаны натуральнымі фарбамі па нейкай унікальнай тэхналогіі. Яна, дарэчы, трымаецца ў таямніцы і ўваходзіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

А зрэшты, гэтая выстава з разраду тых, аб якіх можна казаць доўга. Але яе лепш усё-такі адзін раз убачыць, каб натхніцца і ўвабраць у сябе святочны дух, “злавіць” велікодны настрой. Дарэчы, наведвальнікі выставы яшчэ ўбачаць калекцыю гродзенскіх вербачак. Ну, чым не падстава падгледзець ідэі?

Кожны жадаючы таксама можа запісацца на майстар-клас па традыцыйнай пісанцы. Лідскія майстры навучаць, як з дапамогай воску размаляваць яйкі рознымі ўзорамі і колерамі. А ў дзень закрыцця выставы – 2 красавіка – лідчан наогул чакае сапраўдны падарунак: у наш горад прыедуць аўтары, чые працы экспануюцца на выставе «Велікоднае дзіва». Майстры таксама правядуць майстар-класы, падчас якіх раскрыюць некаторыя сакрэты сваіх тэхнік па ўпрыгожванні велікодных яек.

1

1

1

1

1

6

1

1

9

1

11

1

1

Поделиться
2Комментарии
Авторизоваться
img
тоже читатель Пожаловаться
есть очень красивые экземпляры. хорошо было бы иметь такой сувенир дома. спасибо за выставку.
19:5014 Марта 2015
img
Дзмітрый Пожаловаться
Каменное яйцо хочу!
05:5815 Марта 2015