У Ваверцы прайшло свята аграгарадка (фота)

17 Июня 2014 2442

Весела, шчодра, душэўна, з песнямі і… з падарункамі ад “Лідскай газеты” прайшло свята аграгарадка Ваверка. Раёнка выказала даніну павагі і пашаны кожнаму свайму чытачу, а асабліва – падпісчыкам-аднагодкам, якія сёлета разам з ёю перажываюць 75-гадовы юбілей.

Пра тое, чым жыве Лідчына сёння, у Ваверцы ведае кожны. Каб быць у курсе ўсіх падзей і ведаць апошнія навіны, мясцовыя жыхары звяртаюцца да самай кампетэнтнай, па іх жа словах, крыніцы – “Лідскай газеты”. Яе падпісчыкамі з’яўляюцца 230 з 640 вавярчан. Яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек, адзначылі ў мясцовым вузле сувязі, купляюць выданне ў розніцу. Прыемна, што большасць жыхароў Ваверкі не здраджвае сваім «інфармацыйным» густам ужо на працягу многіх гадоў. І ўдвая прыемна, што трое з пастаянных падпісчыкаў разам з раёнкай сёлета адзначаюць 75-гадовы юбілей. Гэта Аляксандра Дзерваноўская, Тарэса Ясюкайціс і Караліна Станкевіч. Карыстаючыся запрашэннем прыняць удзел у свяце аграгарадка, журналіст выдання павіншаваў іх з ганаровай датай і ўручыў падарункі.

– Мы людзі хоць і пажылыя, але сучасныя, – гаворыць Тарэса Юзэфаўна. – А які ён, сучасны чалавек? Гэта той, хто валодае інфармацыяй. А дзе, як не ў «Лідскай газеце», атрымаць яе, прычым правераную, якасную і аргументаваную?! Па прычыне ўзросту мы нячаста бываем у горадзе і ў суседніх аграгарадках і вёсках, таму раёнка для нас – сапраўднае акенца ў жыццё. Ад вокладкі да вокладкі яе чытаем, затым абмяркоўваем матэрыялы. Да таго ж у кожнага з нас ёсць сваякі і знаёмыя ў іншых раёнах, абласцях. Бывае, патэлефануеш або сустрэнешся з імі – і давай хваліцца адзін перад адным дасягненнямі свайго краю (смяецца). 

«А можна параду?» – пытаецца Аляксандра Эдвардаўна. Атрымаўшы станоўчы адказ, раіць: “Больш пішыце пра сельскае жыццё, пра тое, якое сельгаспрадпрыемства і ў якіх накірунках знаходзіцца ў лідарах, а каму трэба падцягнуцца. Тых, хто ўсё жыццё прапрацаваў на зямлі, такія звесткі вельмі цікавяць”. 

Калектыў “Лідскай газеты” з пашанай адносіцца не толькі да падпісчыкаў “са стажам”, але і да тых, хто перайшоў у стан прыхільнікаў выдання адносна нядаўна. У Ваверцы такімі “навабранцамі” з’яўляюцца Іван і Кацярына Маркевічы. Журналіст, які прысутнічаў на свяце, падзякаваў ім за давер і ад імя калектыву рэдакцыі таксама ўручыў падарунак. 

1

– З раёнкай мы знаёмыя вельмі даўно, – тлумачыць свой выбар Кацярына Іванаўна. – Калі-нікалі выпісвалі, чыталі яе. Але ж пастаянную падпіску аформілі толькі з Новага года. Ведаеце, нават малыя знаходзяць тут для сябе нешта цікавае: вельмі яны любяць дзіцячую старонку. А вось мы з мужам упадабалі “Справу гаспадарскую”. Так што “Лідская” – газета для ўсёй нашай сям’і.  

Забягаючы наперад, варта адзначыць: падобныя акцыі падзякі сваім чытачам і падпісчыкам «Лідская газета» сёлета будзе праводзіць і падчас іншых святаў аграгарадкоў і вёсак.

2

***

Падарункі ад раённага выдання – момант, безумоўна, значны, прыемны і нечаканы, але ж, разумеем, не галоўны ў праграме ўсяго мерапрыемства. Кожнае такое свята – гэта, па-першае, свята аднавяскоўцаў. А ў Ваверцы столькі добрых, працавітых, па-свойму таленавітых і адметных людзей, што пра кожнага можна было б пісаць асобныя артыкулы. Жыхары – гэта твар аграгарадка, яго мінулае, цяперашняе і будучае. 

3

…Старажылы і доўгажыхары, удзельнікі вайны і ветэраны працы, актывісты і таленты, работнікі мясцовых прадпрыемстваў і шматдзетныя маці, маладыя сем’і і тыя, хто ўжо адзначыў залатыя вяселлі, – усяго на імправізаваную сцэну, якая была арганізавана на сходах мясцовага Дома культуры, паднялося не меней за шэсцьдзясят чалавек. Сярод жыхароў аграгарадка таксама ладзіліся спаборніцтвы на лепшыя падворак і кветнік. У гэтых намінацыях было названа болей за 10 пераможцаў! Кожнаму старшыня Ваверскага сельвыканкама Аляксандр Іодка і намеснік старшыні СВК “Світанак-Мыто” Вольга Камянецкая ўручылі падарункі, выказалі шчырыя словы пашаны і падзякі. 

18

Падчас свята кідаліся ў вочы і персанальныя выстаўкі тутэйшых майстроў. Рукі таленавітых жыхароў Ваверкі вяжуць, ткуць, вышываюць, плятуць з саломкі. 

8

Весела і гаманліва было на дзіцячай гульнёвай пляцоўцы, дзе размяшчаўся атракцыён. Дзеці цешыліся тут на надзіманых горках. Але ж найбольш незабыўныя эмоцыі прысутным на свяце роднага аграгарадка падарылі артысты мясцовага Дома культуры і спецыяльна запрошанага народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Гудскі гармонік”. Пад іх спевы ногі нават людзей пажылога ўзросту ішлі ў скокі!

4

Нягледзячы на тое што надвор’е ў нядзелю, 15 чэрвеня, крыху засмучала сваім холадам, настрой у людзей быў радасны і добры. Па водгуках жыхароў, свята ўдалося. Самае галоўнае – яно яшчэ больш умацавала добразычлівыя і сяброўскія адносіны паміж аднавяскоўцамі. 

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

5

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться