Змена надвор’я чакае лідчан ужо заўтра. Сіноптыкі Белгідрамета прагназуюць нават плюсавыя тэмпературы паветра

20 Января 2021 1177
Сёння ўвечары ўзмацнення маразоў не чакаецца, будзе ісці снег, магчыма завіруха. Слупкі тэрмометраў застануцца на дзённых пазіцыях: -6…-8°С, а ўначы і ўвогуле паднімуцца да -2…-4°С.  Заўтра ўдзень прагназуецца ад 0 да +2°С, магчымы дождж.

Згодна з папярэднім прагнозам, характар надвор’я захаваецца і ў выхадныя. 

Людзі, якія маюць сардэчна-сасудзістыя захворванні і расстройствы вегетатыўнай нервовай сістэмы, могуць быць успрымальнымі да змены надвор'я, паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя. Уздзеянне холаду ў пацыентаў з вазаспастычнай стэнакардыяй можа правакаваць прыступы боляў за грудзінай, таму ім не рэкамендуецца доўга быць на адкрытым паветры, трэба заўсёды мець з сабой нітрагліцэрын. У цэлым жа, каб адаптаваць арганізм да ўмоў надвор'я, трэба часцей праветрываць рабочыя і жылыя памяшканні, зменшыць фізічную нагрузку, не насіць цяжкія сумкі, не ажыццяўляць мыццё або прыбіранне кватэры, пазбягаць нахілаў і прысяданняў, паколькі ўсё гэта – дадатковая нагрузка на сардэчна-сасудзістую сістэму.
Текст: Редакция.Редакция.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться