Незвычайнае на вуліцах Ліды (фота)

14 Ноября 2013 2491

Не ведаю, як вы, а я ў штодзённай віхуры клопатаў часта лаўлю сябе на думцы, што прапускаю нешта важнае... Наогул – забываю глядзець навокал, і міма неяк незаўважна праходзіць час – вясенняе цвіценне каштанаў, залаты лістапад, Новы год з яго цудамі і многае іншае... “Спыніся, імгненне!” – хочацца закрычаць. Ды разумею, што час не вярнуць назад – імгненне трэба лавіць зараз, а прыгажосць і ўнікальнасць жыцця бачыць у гэтым месцы і ў гэты час.

Азірнёмся навокал: колькі незвычайнага акаляе кожнага з нас... Днямі, напрыклад, ранішняе неба над Лідай было такое незвычайнае – на ім, як на палітры, змяшаліся фарбы: чырвоная, цёмна-фіялетавая... А дрэвы пры дарозе ўсім сваім выглядам ну вельмі нагадвалі работу мастака, які кожны лісток выфарбаваў у розныя адценні.

 

Такія-сякія незвычайнасці карэспандэнту “Лідскай газеты” ўдалося адлюстраваць у кадры. Так, у адной з кватэр дома па вул. 7 Лістапада, відавочна, жыве вялізны чорны барбос. Не аднойчы, праходзячы міма, даводзіцца бачыць, як цюцька высоўваецца ў фортку, каб падыхаць паветрам... Так было і на гэты раз.

028

Яшчэ адна карцінка, якая прымусіла спыніцца, трапіла на вочы ў гарадскім парку па вул. Міцкевіча. На тумбе для афіш і аб’яў (на самым яе версе, каб лепш чыталася) нехта наклеіў віншаванне: “С днем рождения, любимая Танюша!” Шчаслівая тая Таня, у якую так закаханы хлопец. Хаця і ўсім астатнім лідскім Таццянам, пэўна, хоць крышачку ды прыемна.

020

Нарэшце, яшчэ адзін незвычайны кадр давялося шчоўкнуць на стаянцы аўтамабіляў ля міні-рынка “Панарама”. Адна з аўтамашын належала хлопцу з вёскі Збляны Пескаўскага сельсавета, аб чым і было засведчана на заднім шкле аўто: “Зблянскі хлопец”. Можаце што хочаце гаварыць аб парушэнні Правіл дарожнага руху, але патрыятызм хлопца і яго відавочная ўлюбёнасць у малую радзіму выклікаюць не толькі ўсмешку, але і павагу. 

m161

Незвычайнае штодзень бачыце і вы? Бярыце з сабой фотакамеру і дзяліцеся ўбачаным з “Лідскай газетай”.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться