Вёска пела і плясала! У невялічкім населеным пункце Агароднікі Дубровенскага сельсавета адбылося прыгожае мерапрыемства

02 Сентября 2018 2889

«Сення ў нашай хаце свята…», – сустрэла знаёмымі словамі карэспандэнта «Лідскай газеты» адна з мясцовых гаспадынь. І не памылілася, як пальцам ў неба папала. Мабыць, не было на свяце вёскі таго чалавека, які не пачуў бы ў свой адрас віншаванні і пажаданні доўгіх лет жыцця. Гучалі яны для тых, хто працаваў на карысць роднай зямлі, хто выгадаваў годных дзяцей, хто дабіўся вялікіх поспехаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Такіх людзей аказалася шмат. Але чаму тут здзіўляцца?

Кожная беларуская вёска, вялікая яна ці малая, мае сваю гісторыю, – заўважыла карэспандэнту Лідскай газеты госця свята з Ліды Наталля Рогач. – Нашыя продкі на працягу многіх стагоддзяў жылі сваімі клопатамі, у працы здабывалі хлеб надзённы, кахалі, гадавалі дзяцей, здаралася, ваявалі, адзначалі святы, радаваліся шчодрым ўраджаям, ладзілі вяселлі. Кожны з нас гэта абавязкова павінен памятаць. Боз з такіх вёсак як Агароднікі і складаецца наша краіна Беларусь.

Па добрай традыцыі ўшаноўвалі ў гэты дзень самага маленькага і самага пажылога жыхароў населенага пункта, юбіляраў. Не прыйшлі на свята з пустымі рукамі мясцовай выканаўчай улады. І канешне, ніводнае свята ў вёсцы не праходзіць без артыстаў. Радавалі сельскіх гледачоў сваімі талентамі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Канцэртная праграма атрымалася яркай  і запамінальнай. У прыўзнятым настроі разыходзіліся вяскоўцы, абмяркоўваючы запалыя ў душу моманты. Сваімі думкамі з гэтай нагоды падзяліўся Іван Фёдаравіч Гаўрылаў, які прысутнічаў на мерапрыемстве: “Адбылося цікавае і насычанае свята, якое дазволіла нам з карысцю правесці час, пагутарыць з сябрамі і блізкімі, успомніць прыемныя і яркія моманты з жыцця. Малая радзіма –гэта не толькі прырода, якая акружае, але таксама гісторыя, чалавечыя ўзаемаадносіны, ўклад жыцця, традыцыі, вынесеныя з самой зямлі. Вельмі рады, што меў магчымасць прысутнічаць на канцэрце. Нізкі паклон усім людзям, якія яго арганізавалі. Але самае галоўнае, што нам не сказалі “бывай”, а сказалі – “да новых сустрэч”. Так што з Божай дапамогай абавязкова сустрэнемся зноў і ў будучым годзе. І таксама на свяце!





























Текст: Вольга Мацеша.Вольга Мацеша.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться