Лідскія камунальшчыкі на тры дні сталі... спартсменамі (фота)

01 Августа 2013 3012

На тры дні лясны масіў у ваколіцы вёскі Дакудава ператварыўся ў суцэльны намётавы лагер. Такі рознакаляровы, брызентавы, абвяваемы з усіх бакоў дымам вогнішчаў і пахам шашлыкоў шматлюдны гарадок узнікае тут штогод падчас правядзення турыстычнага злёту работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сёлета ў ім прынялі ўдзел не меней за 300 чалавек з усіх аддзяленняў прадпрыемства.

Конкурсная праграма пачалася ў пятніцу. На ўзлеску былі падрыхтаваны танцавальная і спартыўная пляцоўкі. Першымі дэбютавалі футбалісты і валейбалісты. Падтрымлівалі каманды ў асноўным мужчыны. Жанчыны ў гэты час “варажылі” на лясных кухнях, каб заахвоціць пераможцаў смачным абедам. Адарвацца на некалькі хвілін ад гатавання іх заставіла вясёлая музыка. Нават спартсмены адклалі мячыкі і паспяшаліся да танцпляцоўкі, дзе вакол свайго султана ўжо танцавалі ўсходнія прыгажуні. Гэта супрацоўнікі разлікова-даведачнага цэнтра дэманстравалі падрыхтаваны загадзя нумар на конкурс мастацкай самадзейнасці. Конкурс выявіў песенныя, танцавальныя, рэжысёрскія і паэтычныя таленты лідскіх камунальнікаў. Скончыўся вечар далёка за поўнач дыскатэкай пад адкрытым небам. 

Турслет ЖКХ

Нягледзячы на позні адбой, конкурсная праграма другога дня пачалася строга па раскладзе – у дзесяць гадзін раніцы. І зноў турыстаў-камунальнікаў чакалі спартыўныя спаборніцтвы: футбол, валейбол, шашкі, шахматы, настольны тэніс, дартс, гарадкі. Бліжэй да абеду быў намечаны конкурс на лепшую страву. На дэгустацыю быў запрошаны і кіраўнік раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Саўко. Дарэчы, менавіта ён быў старшынёй журы. Чаго на стале толькі не было! І курачка з залатымі яечкамі, і рыба ў жэле, зробленым накшталт возера, і садавіна, і печаная бульба, і салаты. Стравы розныя, але патрабаванне да кожнай аднолькавае: яна павінна была гатавацца на месцы, у паходных умовах. Не ўсе прытрымліваліся гэтага пункта, за што і атрымалі штрафныя балы. Больш за ўсё журы ўразіў фаршыраваны баранчык ад вытворчасці водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. 

Турслет ЖКХ

Сілавыя спаборніцтвы – узняцце гіры і перацягванне ліны – сталі самымі эмацыянальнымі і відовішчнымі конкурсамі. Яны паказалі, што на прадпрыемстве працуюць сапраўдныя мужчыны. Напрыклад, 24-кілаграмовую гіру за тры хвіліны некаторыя падымалі болей за 90 разоў. Прычым гэта спаборніцтва яшчэ раз пацвердзіла, што здаровы дух – не ў маладым, а менавіта ў здаровым целе. Годную канкурэнцыю хлопцам склалі мужчыны сталага ўзросту. А вось перацягванне ліны зламала стэрэатып, што гэты від спорту толькі для моцнай паловы чалавецтва. Упершыню за гісторыю турыстычнага злёту на пытанне “Хто мацнейшы?” такім чынам адказалі жанчыны. 

Турслет ЖКХ

Не сумавалі падчас злёту і дзеці. Для іх была арганізавана спецыяльная праграма з клоўнам, гульнямі, мыльнымі пузырамі і падарункамі. 

Турслет жкх

Прыгожым завяршэннем другога дня стаў канцэрт лідскіх артыстаў, а таксама феерверк. Скончыўся турзлёт аж у нядзелю. У гэты дзень узнагароды за прызавыя месцы ў спаборніцтвах знайшлі сваіх пераможцаў. Згодна з жанрам, у канцы я павінна была б назваць імёны ўсіх, хто стаў лепшым у тым ці іншым відзе спорту. На гэты раз адыду ад правіла, бо не гэта галоўнае. Я ўпэўнена, што не толькі спартыўны дух накіроўвае на злёт аматараў турыстычных паходаў. Іх прыцягвае чарговая магчымасць сабрацца сяброўскай кампаніяй, адпачыць на ўлонні прыроды, набыць новых сяброў.

Турслет ЖКХ

Турслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХ

Турслет ЖКХ

Турслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХТурслет ЖКХ111Турслет ЖКХТурслет ЖКХ

Турслет ЖКХ

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться