Жыхар Ліды знайшоў падбярозавік вагой 840 граммаў

14 Июля 2018 1505

ГрибІ няхай гавораць, што сёлета з-за засухі не варта чакаць грыбоў. А лідчанін Мікалай Ефімец, заўзяты аматар ціхага палявання, не верыў і не слухаў скептыкаў, слухаў сябе і, верны свайму хобі, накіраваўся ў лес. Як аказалася, нездарма. У яго быў усяго адзін трафей, але які! Падбярозавік вагой 840 грамаў!

Дома знаходка галавы сям'і зрабіла сенсацыю. Велізарны падбярозавік пад шырокім капелюшом, прытым абсалютна здаровы, паказалі сваякам, суседзям, сябрам... Жонка Мікалая Мікалаевіча Жанна Янаўна (менавіта ёй належала ініцыятыва прынесці трафей у рэдакцыю) кажа: «Рука не ўздымалася парэзаць грыб у суп або на патэльню!..»

Пытаннямі «Як?», «Дзе?», «Адкуль?» і іншымі, што тычацца знаходкі такога трафея, засыпалі самаго Мікалая Мікалаевіча...

– Знайшоў яго ў лесе каля вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна – рос у траве пад бярозамі. Здзівіўся, не паверыў сваім вачам, – распавядае лідчанін.

Падбярозавік быў адзіным у кошыку грыбніка. Больш ні аднаго грыба ён не знайшоў. Аднак пераканаўся: раз вырас у лесе такі цуда-падбярозавік, можна спадзявацца, што ёсць і іншыя. Няхай у гэтым годзе і няшмат, але – ёсць.

Дык ці не пара на ціхае паляванне, за сваімі трафеямі?! А раптам каго-небудзь з нас лес таксама здзівіць?

Поделиться
2Комментарии
Авторизоваться
img
Егор Шарангович Пожаловаться
"У яго быў усяго адзін трафей, але які! Падбярозавік вагой 840 грамаў!" Пойти в лес, найти только один гриб, который напичкан червями, страшный и гнилой, от кайф :o
13:4016 Июля 2018
img
Ну, не разумею я сучасных людзей – толькі б кпіць і насміхацца. Тое, што капялюшык крыху сапсаваны, яшчэ не значыць, што грыб чарвівы. Ягор, схадзіце ў лес, развейцеся...
17:0716 Июля 2018