Плылі вянкі па Неману. У Бярозаўцы і Агародніках шукалі папараць-кветку (фота)

07 Июля 2018 1819

37Штогод у гэты дзень, с шостага на сёмага ліпеня, беларусы святкуюць Купалле. Здаўна па традыцыі гучаць народныя песні, паўсюдна праходзяць гулянні, гараць вогнішчы, дзяўчаты варожаць, пускаюць вянкі па хвалях рэк і шукаюць папараць-кветку, якая па лягендзе павінна зацвісці менавіта ў гэтую ноч, а таго, хто яе знойдзе, чакае вялікае шчасце. Так адбылося сёлета ў тым ліку ў Бярозаўцы і Агародніках, дзе пабывалі нашы карэспандэнты.

Спявалі, гулялі, юшкай частавалі

На свята Івана Купалы бярозаўчане пачалі збірацца каля Дома культуры ўжо а пятай гадзіне вечара. У асноўным прыходзілі маладыя сем'і з дзеткамі, якія скакалі на батуце, слухалі музыку, частаваліся смачным папкорнам і пяшчотнай салодкай ватай. Непадалёк ад месца, дзе дзеткі забаўляліся, размясціўся ларок, ля яго можна было перакусіць і дарослым. Таксама хутка запоўнілася летняе кафе, якое прйшлося даспадобы мясцовым жыхарам. Сакавітыя хот-догі, свежыя беляшы, чабурэкі, смажаная бульба-фры,  піца, шаурма -- усе гэтыя прысмакі можна было паспрабаваць. А крыху пазней тут будзе яшчэ і смачная беларуская юшка...

Пакуль жа, падсілкаваўшыся, людзі сталі падцягвацца бліжэй да вулічнай сцэны  Дома культуры, дзе пачаўся канцэрт. Рэпертуар адпавядаў нацыянальным традыцыям і складваўся з прыгожых і мілагучных беларускіх песняў і танцаў. Хутка ўсе месцы, дзе можна было прысесці, былі занятыя. Але моладзі яны і непатрэбны, хлопцы і дзяўчаты размясціліся на траве пад дрэвамі, а хто захацеў свежых адчуванняў, адправіліся ў суседнія Агароднікі, дзе таксама гулялі Купалле...

Плялі вянкі, варажылі і вогнішча палілі...

Шосты раз на пляцоўцы "деда Славы" праходзяць купальскія гулянні. Сюды людзі пачалі збірацца а восьмай гадзіне вечара. Дарослыя і дзеці, маладыя і не вельмі. Усім хапіла месца і забаў. Гулялі ў настольны тэніс і валейбол, гойдаліся на качэлях, хадзілі на хадулях, правяралі сваю спрытнасць на буме, а сілу мышцаў на турніку.

А потым на сцэну падняліся артысты с Ганчарскага клуба. І зрабілі сапраўднае нацыянальнае свята. Што толькі не прапанавалі людзям, якія тут сабраліся! Яны разам вадзілі карагоды, спявалі, танцавалі, варажылі, плялі вянкі з раслін і пускалі іх па хвалях Немана.

А калі падпалілі вогнішча, якое збудаваў для гасцей "дед Слава", усе зачарована дзівіліся на чырвоныя языкі полымя, а потым пусціліся ў скокі вакол вогнішча.

Сам Вячаслаў Козел, які калісьці і пабудаваў пляцоўку для ўнукаў, заўсёды прымае актыўны ўдзел у святкаваніі Купалля: рыхтуе тэррыторыю, забяспечвае жадаючых спартыўным інвентарам і нават купляе падаркі для дзяўчат, якія сплялі самыя прыгожыя вянкі.

Дацямна плыла музыка над Неманам, пад якую хтосьці шукаў тую таямнічую папараць-кветку, якую ніхто не бачыў, але так марыцца спаткаць...

6

6

6

910

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

6

910

6

6

6

6

6

6

6

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться