«Лідская газета» названа лаўрэатам XIV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара»

04 Мая 2018 2653

СерафиновичУрачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла ў мінулы чацвер, у першы дзень адкрыцця XXII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”, з удзелам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча. “Лідская газета” стала пераможцам конкурсу ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі”. Усяго на конкурс было пададзена 260 заявак у 24 намінацыях.

На працягу 2017 года раённае выданне асвятляла падзеі, якія адбываліся ў нашым раёне, вобласці, рэспубліцы. Артыкулы і рэпартажы, інфармацыі і карэспандэнцыі – жанравая палітра асвятляемых тэм была такой жа вялікай, як і разнастайнасць падзей названай тэматыкі. Важным арыенцірам у выбары тэм для матэрыялаў журналістаў становіцца штогадовае Пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, рашэнні, прынятыя на ўзроўні дзяржавы.

Знакавай падзеяй для Лідскага раёна і для Гродзеншчыны ў цэлым стаў візіт у наш рэгіён кіраўніка краіны. Шырока асвятляліся на старонках газеты і рабочыя паездкі ў Лідскі раён старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча, першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Русага, намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерыя Міцкевіча.

Рубрыкі газеты “У рэспубліцы, вобласці, раёне”, “Без рэтушы” даюць магчымасць чытачу быць у курсе таго, што адбываецца навокал. Безумоўна, як раённае выданне, “Лідская газета” ў падрыхтоўцы публікацый грунтуецца на мясцовым матэрыяле. Рэгулярнымі сталі рубрыкі “На планёрцы ў старшыні райвыканкама”, “У полі зроку мясцовай улады”, “Прайшоў прыём грамадзян”.

Эксклюзівам раённай газеты сталі сустрэчы, якія праводзяць старшыня раённага Савета дэпутатаў і галоўны рэдактар “Лідскай газеты” на месцах – у населеных пунктах, у арганізацыях, – аб выніках якіх расказваецца на старонках выдання шырокаму колу чытачоў. У рубрыцы “Месца сустрэчы – аддаленая вёска” публікуюцца рэпартажы з сустрэч старшыні сельскага Савета і журналіста газеты з жыхарамі невялікіх населеных пунктаў. Праблемы, якія хвалююць людзей, накіроўваюцца ў адпаведныя арганізацыі для прыняцця рашэння.

І гэта толькі частка той вялікай работы, якую вядуць журналісты выдання ў дадзеным накірунку. Журы конкурсу высока ацаніла яе вынікі, і ўзнагарода такога кшталту стала лепшым падарункам калектыву газеты да прафесійнага свята – Дня друку.

6f522d9cc32e63606b66e06a790b486a

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться