Песняй «Белая Русь» падзякавалі лідскія дзіцячыя дамы сямейнага тыпу за віншаванні з надыходзячым Днем Незалежнасці

01 Июля 2018 651

18Сёння ў Лідзе на карце святочнага марафону, прымеркаванага да Дня Незалежнасці, стала яшчэ больш адрасоў. Старшыня Лідскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Святлана Івуць разам з метадыстам упраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама Вольгай Пратковой наведалі дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Тут рыхтаваліся прымаць гасцей, і яны прыйшлі не з пустымі рукамі: у падарунак дзеткам і бацькам-выхавальнікам – сталовыя камплекты з лёну з беларускім арнаментам, а галоўнае – пажаданні здароўя і цяпла.

Безумоўна, сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяржава, грамадскія арганізацыі і проста неабыякавыя людзі не забываюць круглы год. Аднак святы – час заўсёды асаблівы, калі ўвагі становіцца ў разы болей.

– Менавіта напярэдадні Дня Незалежнасці ў два нашых дома сямейнага тыпу ў госці мы прыйшлі ўпершыню, – сказала старшыня Лідскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Святлана Івуць. – Але надалей, ўпэўнена, такія візіты стануць традыцыйнымі.

Святлана Валянцінаўна таксама адзначыла, што дамы сямейнага тыпу ўжо даўно пара было б перайменаваць у дамы… сямейнага шчасця. Тут працуюць выдатныя жанчыны: Данута Станіславаўна Гурчын і Алена Анатольеўна Горбач, кожная з із выхоўвае па 10 дзетак! “Гэта вялікая праца, якая заслугоўвае павагі, прызнання і, вядома, падтрымкі. На працягу года мы стараемся аказваць дапамогу нашым дамах сямейнага тыпу, і мы вельмі рады, што маем такую магчымасць. Дзень Незалежнасці Беларусі стаў яшчэ адной добрай нагодай зазірнуць сюды ў госці з падарункамі”, – дадала Святлана Івуць.

23

2021

22

– Увага дамам сямейнага тыпу сапраўды аказваецца пастаянна, – пракаментавала метадыст упраўлення адыкацыі Лідскага райвыканкама Вольга Праткова. – Не за гарамі ўсебеларуская акцыя "Збярэм дзяцей у школу", якая ізноў пракладзе маршрут праз мікрараён Індустрыяльны, дзе з 2009 года дамы сямейнага тыпу збіраюць пад сваімі дахамі хлопчыкаў і дзяўчынак з няпростым лёсам. Дзеці атрымаюць школьныя прылады, заплечнікі, школьную форму. У гэтым годзе ў абодвух дамах таксама запланаваны касметычны рамонт. Дзеці – гэта наша будучыня, залаты фонд наш. Мы павінны іх берагчы, рабіць усё, што ад нас залежыць, каб кожны з іх адчуваў сябе спакойна і ў бяспецы, жыў з упэўненасцю ў заўтрашнім дні.

14

У падзяку за падарункі, увагу бацькі-выхавальнікі і дзеці накрылі для гасцей стол. За гарбатай і смачнымі пачастункамі размаўлялі пра планы на лета і, вядома ж, на будучыню. У лідскіх дамах сямейнага тыпу сёння большасць выхаванцаў дасягнулі падлеткавага ўзросту, і ў наступным годзе ім трэба будзе вызначацца з выбарам прафесіі. Але рабяты да гэтага пакуль сур'ёзна не ставяцца, кажуць, што часу на “падумаць” яшчэ дастаткова. Пасля, усміхнуўшыся, пераглянуўшыся адзін з адным, просяць маму Алену Анатольеўну Горбач дастаць гармонік, зайграць і завесці іх любіую песню. Некалькі секунд, і да смачных водараў бульбы з курыцай, якія запякаюцца ў духоўцы і лунаюць на кухні, дадаецца шматгалоснае: “Ясная, светлая, чистая, нежная, белая-Белая Русь”.

423

1211

17

1

1516

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

111

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться