Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Лідзе прайшоў канцэрт калектыва мастацкай самадзейнасці «Лілея»

28 Июня 2018 1303

20Лідчына і лідчане рыхтуюцца гожа адзначаць галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці. Шэраг прымеркаваных да гэтай падзеі імпрэз распачаўся сёння з канцэрта сталічнага ансамбля народнай песні “Лілея”, які прайшоў у Доме культуры чыгуначнікаў. Артысты спявалі для цяперашніх і былых работнікаў чыгункі.

– Сардэчна віншую вас з надыходзячым галоўным святам – Днём Незалежнасці Беларусі і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – звярнуўся да прысутных начальнік станцыі Ліда Аляксандр Хвасько. – Гэта свята нашай радасці, гонару і мужнасці. Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы. У ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў, было нямала чыгуначнікаў. А сёння на беларускай чыгунцы працуюць іх дзеці і ўнукі. Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў, бяруць новыя вышыні, дасягаюць новых вытворчых здзяйсненняў і ўпэўнена глядзяць у будучыню.

1

Калектыў “Лілея” складаецца з супрацоўнікаў мінскай лізінгавай кампаніі, пры якой шэсць гадоў таму і быў заснаваны ансамбль, – юрыстаў, фінансістаў, бухгалтараў – людзей таленавітых і не абыяквых да беларускай культуры. Гасцям вечара былі прадстаўлены іх лепшыя кампазіцыі – народныя і аўтарскія песні ў арыгінальных аранжыроўках.

4

4

4

4

4

4

910

15

1819

14

17

4

4

4

4

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться