У Дзень горада ў Лідзе вырас Горад майстроў (фота)

09 Сентября 2017 3654

Ні адно свята горада ў Лідзе не абыходзіцца без горада майстроў, у які збіраюцца рамеснікі, майстры, мастакі, музыкі, – усе, каго Бог адарыў талентам і залатымі рукамі. Вось толькі сёлета рамесны куток пераўзышоў усе межы і яго варта было б назваць сапраўдным горадам! Парадка ста рамеснікаў з усіх куткоў Беларусі выцягнуліся ў доўгі рамесны рад – ад кінатэатра “Юбілейны” па вул. Ленінскай да аднайменнага магазіна па вул. Савецкай. Каб абысці яго не хапала гадзіны (а то і двух).

Былі тут ганчары і кавалі, бандары і лыжачнікі, майстры лозапляцення і саломапляцення, вышывальшчыцы і вязальшчыцы, ювеліры і мылавары, мастакі і музыкі... Майстры ў самых розных тэхніках: хэнд-мэйд і мяккая цацка, жывапіс, роспіс па дрэве і разьба па дрэве, валянне з шэрсці і інш.

На піку папулярнасці, асабліва сярод малодшай часткі гасцей свята, была кральчыха з пароды рэксаў Жазэфіна (якая не так даўно з’яўлялася адной з гераіняў артыкула ў “Лідскай газеце” і гаспадаром якой з’яўляецца майстар тонкай работы лідчанін Ігар Філатаў, што вырабляе жаночыя ўпрыгажэнні з рознакаляровага шкла) і вадзяныя мініяцюрныя чарапашкі. Сярод дарослых немалым попытам карысталіся шарсцяныя вырабы і прылады для бані, шматлікія сувеніры, вышыванкі і ганчарскія вырабы. Майстры з Гомеля прывезлі ў Ліду посуд: кубкі, міскі, гарлачы... Пакупнікі бралі іх у рукі і дзівіліся неверагоднай лёгкасці, міжволі задаючыся пытаннем, з чаго яны: з дрэва ці гліны? Аказваецца, з гліны, абпаленай ў малацэ і мёдзе. Можна ўявіць, які смачны будзе чай з такіх кубкаў. Швачка з Ліды Таццяна Грыцук прадставіла цэлую калекцыю ўласнаручна пашытага адзення з ільну. Да нядаўняй пары яна проста шыла. А потым вырашыла паспрабаваць лён. І ён ёйтак спадабаўся, штожанчына пад натхненнем стварыла вельмі прыгожыя рэчы. Няма сумненняў, што яе льняныя сукенкі, рубашкі, сарочкі, сумачкі прыйдуцца да спадобы кожнаму. “Лёгкія, утульныя, камфортыня, зносу ім няма”, – нахвальвала Таццяна.

24

28

Лідчанка Лілія Міснік доўга выбірала драўляныя лыжкі... “Карыстаюся імі заўсёды – яны экалагічныя, зручныя і з’яўляюцца сапраўдным упрыгажэннем кухні, – падзялілася яна”. Марына Пятроўна Галецкая набыла дзве пары наскоў з шэрсці... “Хутка зіма, у іх цёпла і ўтульна пасядзець перад тэлевізарам, пачытаць кнігу”, – казала яна. Навучэнкі Таццяна і Наталля набылі сувеніры – магніцікі “Лідбір”з гліны ў выглядзе кубкаў з шапкай пены – на памяць аб наведванні фестывалю.

26

Адметнымі рысамі сёлетняга горада майстроў сталі не толькі яго памеры, але і яшчэ два факты: па-першае,тут было чаму здзіўляцца. Ну хаця б кававаным шпорам або сродкам (маслам,бальзамам, воскам) для барады. Па-другое, горад майстроў немагчыма было пакінуць з пустымі рукамі.

1

1

1

1

1

1

1

1415

13

208

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

В Лиде начались праздничные мероприятия в рамках Дня города и фестиваля LIDBEER (фото)

У рамках Дня горада і фестывалю LIDBEER у Лідзе праходзяць выставаы, спектаклі, канцэрты (фота)

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться