У Лідскім раёне рыхтуецца выстаўка «Жанчына-чараўніца», у якой кожная жыхарка рэгіёна можа прыняць удзел

09 Февраля 2018 2125

Не трэба саромецца, пакажыце ўсім, якая вы чараўніца! Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры запрашае прыняць удзел у выстаўцы «Жанчына-чараўніца». 

У перыяд з 20 лютага да 20 сакавіка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры пройдзе выстаўка, прысвечаная таленавітым жанчынам Лідчыны. Ужо трэці год запар яна збірае і аб'ядноўвае актыўных і творчых жыхарак горада.

Як правіла, яны прэзентуюць вышыўку, вязанне, саломапляценне, роспіс, ласкутнае шыццё, пляценне з папяровых трубачак, аўтарскую ляльку ручной працы, валенне з воўны, фларыстыку і шмат чаго яшчэ. Калі вы таксама свой вольны час прысвячаеце занятку дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, ствараеце прыгожыя і цудоўныя рэчы або калі вы хочаце ўсяму гэтаму навучыцца, тады вам абавязкова трэбы прыняць удзел у выстаўке.

Па ўсім пытаннем звяртайцеся да малодшага навуковага супрацоўніка аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры  ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» па тэлефонах: 52-62-48, 8-029-8853159.

Матэрыялы пра самых цікавых, творчых і захопленых жыхарках нашага рэгіёну абавязкова знойдуць потым месца на старонках “Лідскай газеты”. 

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться