Кніжная спадчына Скарыны падорана Лідчыне Нацыянальнай бібліятэкай (фото)

12 Декабря 2017 1930

Напрыканцы лістапада Лідскі гістарычна-мастацкі музей і Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы папоўніліся факсімільным выданнем “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Яго гэтыя ўстановы культуры Лідчыны, як і яшчэ 27 падобных устаноў Гродзенскай вобласці, атрымалі ў дар ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выдавецкі праект па ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны рэалізоўваўся на працягу 2013-2017 гадоў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і банкам “БелВЭБ”. Калектыў галоўнай бібліятэкі краіны правёў вялікую даследчую працу, каб сабраць і аб’яднаць у 20-томнае выданне тэксты першадрукара і асветніка. У факсімільным выданні ў поўнай меры захаваны асаблівасці шрыфтоў і гравюр арыгінальных выданняў. Разам з перавыдадзенымі шэдэўрамі – пераклады прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на беларускую, рускую і англійскую мовы.

Наведвальнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея ўжо могуць азнаёміцца з кніжнай спадчынай Францыска Скарыны. У памяшканні музея на першым паверсе зроблена прэзентацыя 20-томнага збору прац беларускага першадрукара. Побач з імі знаходзіцца яшчэ адна кніга, у якой расказваецца аб самім праекце па вяртанні спадчыны Скарыны. Кожны жадаючы можа дакрануцца да гэтай прадстаўленай часткі гісторыі і культуры роднага краю.

Як паведамілі журналісту “Лідскай газеты” ў раённай бібліятэцы, магчымасць пазнаёміцца тут з працамі першадрукара, перагарнуўшы старонкі кніг, з’явіцца ў лідчан літаральна праз некалькі дзён. Выданне пройдзе рэгістрацыю і будзе прапанавана ўвазе наведвальнікаў у чытальнай зале.

12

6

7

34

8

5

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться