У Дзітве ўпершыню прайшло свята капусты (фота)

30 Октября 2017 2511

Направа пойдзеш – на выставу вырабаў з агародніны трапіш. Налева – кулінарныя шэдэўры з капусты паспрабуеш. А прама пойдзеш – таленты творчыя адкрыеш… Гасцей свята “Хрумсцім, хрумсцім капустай”, якое ладзілася ў аграгарадку Дзітва, чакалі адразу некалькі пляцовак, дзе кожны мог паспрабаваць сябе ў ролі дэгустатара, навучэнца, мастака і нават крытыка.

Памятаеце паварыху з культавага фільма "Дзяўчаты" Тосю Кісліцыну, якая, загінаючы пальцы, распавядала, колькі разнастайных страў можна прыгатаваць з бульбы? Дык вось, годную канкурэнцыю гэтай агародніне ва ўніверсальнасці і варыятыўнасці рэцэптаў па праве можа скласці хіба толькі капуста. У гэтым давялося пераканацца падчас дэгустацыі: катлеты, бігас, салат, чабурэкі, бліны, піражкі і нават квас – меню было разнапланавым, і галоўную ролю у кожнай страве іграла капуста. Дарэчы, госці свята маглі не толькі паспрабаваць “гераіню”, але і навучыцца яе гатаваць. Жыхарка аграгарадка Дзітва Данута Ланько давала майстар-клас па квашанні капусты.

– Шынкуем агародніны на 10-літровае вядро, – дзялілася фірменым рэцэптам, які дастаўся ёй у спадчыну ад калегі з бальніцы "Астроўля", Данута Станіславаўна. – Заліваем яе расолам з разліку адна сталовая лыжка з верхам солі на літр вады. Пакідаем квасіцца на тры дні. Перыядычна капусту трэба праколваць – для раўнамернага прасола і каб выходзіла горыч. Затым дадаём цукар (невялікую шклянку) і моркву. Даём гародніне час "ажаніцца" яшчэ суткі і раскладваем у банкі. Вядома, па жаданні можна дадаць яшчэ і кмен, і журавіны – гэтыя інгрэдыенты ўжо справа густу. Але капуста і без таго атрымліваецца смачнай і хрумкай. Рэцэптам, дарэчы, я карыстаюся ўжо больш за 10 гадоў. Разышоўся ён даўно і па аграгарадку. Напрыклад, мае суседкі іншай квашанай капусты не прызнаюць.

39

Жыхаркі аграгарадка Дзітва (злева направа) Наталля Відлоўская і Данута Ланько.

Але больш за ўсё людзей было не на майстар-класе і нават не каля дэгустацыйных сталоў, а ў глядзельнай зале. Тут праходзіла цэнтральная падзея свята "Хрумсцім, хрумсцім капустай" – конкурсная праграма "Барыня-капуста". За гэты тытул спаборнічалі адразу пяць удзельніц: Інна Белянко з аграгарадка Крупава, Ганна Шэршань з Мажэйкава, Алеся Назіна з Дзітвы, Вольга Бальцэвіч з Гудаў і Марына Бартось з аграгарадка Ваверка. На што толькі не прыйшлося пайсці канкурсанткам, каб стаць той самай "барыняй-капустай". І сябе ў візітнай картцы яны хвалілі, і ўнікальныя кампазіцыі з агародніны стваралі, і смачнымі стравамі журы "залагоджвалі", і аб любові да капусты распавядалі, і “капуснымі” рэцэптамі прыгажосці і здароўя дзяліліся, і прыдуманыя арыгінальныя касцюмы дэманстравалі... Добра, што праграмай былі прадугледжаны канцэртныя нумары, падчас якіх жанчыны маглі перавесці дух і падрыхтавацца да чарговага этапу конкурсу! Радавалі слых гледачоў артысты народнага ансамбля песні і танца "Лідчанка", а таксама госці з Дзятлава – народны ансамбль песні і танца “Ядранка”.

52

5153

60

– Што такое свята "Хрумсцім, хрумсцім капустай"? У першую чаргу мы хочам захаваць нашы традыцыі. Капусту мы заўсёды любілі, заўсёды яе вырошчвалі на агародах, нарыхтоўвалі на зіму, абавязкова квасілі... І сёння нам важна наша самабытнасць, – пракаментавала загадчыца філіяла “Дзітвянскі Дом культуры” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Каплун. – Дзітве ўсяго 42 гады. Такі ўзрост і для чалавека невялікі – што ўжо казаць пра населены пункт! А гісторыю, як вядома, ствараюць людзі. Таму галоўная мэта свята, паўтаруся, паказаць мінуўшчыну, адрадзіць былыя традыцыі і зарадзіць новыя – для будучага пакалення.

59

61

Мерапрыемства "Хрумсцім, хрумсцім капустай" завяршылася ўшанаваннем удзельніц конкурсу “Барыня-капуста” і ўзнагароджваннем пераможніцы. Ёю, прынамсі, стала аператар ЭВМ Ваверскай сярэдняй школы Марына Бартось.

11

…Першае ў Лідскім раёне свята капусты дало ўпэўненасць, што ў наступным годзе ўдзельнікаў і гледачоў будзе яшчэ больш. Бо ідэя і канцэпцыя мерапрыемства сапраўды арыгінальныя, цікавыя, не падобныя на іншыя – таму свята павінна стаць адным з брэндаў нашага рэгіёна. Ужо нават ёсць канкрэтныя ідэі па развіцці гэтага праекта. Напрыклад, каб «уваходным білетам» служыла не капейка, а страва з капусты для дэгустацыйнага стала і асобнага конкурсу на лепшы рэцэпт сярод гледачоў.

34

34

34

34

34

34

34

34

4445

47

47

47

47

56

58

50

6364

6665

12

3

5

67

8

9

9

9

9

9

1718

20

2223

2426

25

25

25

2223

25

25

25

67

68

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться