Праграма абласнога фестывалю народных тэатральных калектываў

21 Мая 2013 1951

Субота, 25 мая

10:30 Урачыстае адкрыццё фестывалю . Вялікая сцэна.

11:00 – 12:00 Спектакль па п’есе Я. Купалы “Прымакі”. Малая сцэна. Выконвае народны драматычны тэатр Ашмянскага раённага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік – Людміла Спірыдонава.

12:10 – 13:20 Спектакль па п’есе В. Альшанскага “Зімы не будзе”. Вялікая сцэна. Выконвае заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр драмы і камедыі “Славуціч” Ваўкавыскага раённага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік – Вячаслаў Макуць.

13:30 – 13:55 Народная казка «Курачка і каласок». Апрацоўка У. Шчэліна. Малая сцэна Выконвае тэатр “Батлейка” Лідскага раённага Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры. Мастацкі кіраўнік – Уладзімір Шчэлін.

14:05 – 15:05 Спектакль па п’есе В. Ткачова “Слуп”. Вялікая сцэна Выконвае народны драматычны тэатр Іўеўскага раённага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік – Мікалай Завадскі.

15:05 – 16:00 Перапынак.

16:00 – 16:40 Спектакль па п’есе Т. Несцюрынай “Вясковая пацеха”. Малая сцэна. Выконвае народны тэатр лялек “Батлейка” Залескага цэнтральнага Дома культуры Смаргонскага раёна. Мастацкі кіраўнік – Таццяна Несцюрына.

16:50 – 18:00 Спектакль па п’есе В. Краснагорава “Три красавицы”. Вялікая сцэна. Выконвае народны драматычны калектыў “Скрыжаванне”. Роскага гарадскога Дома культуры Ваўкавыскага раёна. Мастацкі кіраўнік – Ірына Семяняка.

18:10 – 19:20 Спектакль па п’есе Н. Мірашнічэнка “Кто откроет дверь”. Малая сцэна. Выконвае народны тэатр Абухаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу Гродзенскага раёна. Мастацкі кіраўнік – Аляксандр Калагрыў.

19:20 Падвядзенне вынікаў першага дня фестывалю. Вялікая сцэна.

Нядзеля, 26 мая

10:00 – 10:40 Спектакль па п’есе Л. Родзевіч “Збянтэжаны Саўка”. Вялікая сцэна. Выконвае народная тэатральная студыя “Гратэск” Верцялішкаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу Гродзенскага раёна. Мастацкі кіраўнік – Аляксей Халікаў.

10:50 – 12:00 Спектакль па п’есе А. Венедыктавай «Аперацыя «ЗАГС». Малая сцэна. Выконвае народны драматычны калектыў Лідскага раённага Палаца культуры. Мастацкі кіраўнік – Ірына Сільчанка.

12:10 – 13:20 Спектакль па п’есе С. Бялова “Здравствуйте, я ваша тёща”. Вялікая сцэна. Выконвае народны драматычны калектыў Мастоўскага раённага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік – Валянціна Гаўрылава.

13:30 – 14:20 Спектакль па матывах п’есы А. П. Чэхава “Медведь”. Малая сцэна. Выконвае народны тэатр Астрынскага гарпасялковага Дома культуры і тэатральнай творчасці Шчучынскага раёна. Мастацкі кіраўнік – Наталля Лукіна.

14:20 – 15:20 Перапынак.

15:20 – 16:10 Спектакль па п’есе В. Легентава “Пиаф”. Вялікая сцэна. Выконвае народны эксперыментальны тэатр-студыя “Бачонак” ДУ “Цэнтр культуры г. Гродна”. Мастацкі кіраўнік – Сяргей Бачкоў

16:20 – 17:00 Спектакль па п’есе Т. Саляхавай “Ну, Воўк, пачакай!” Малая сцэна (рок-мюзікл). Выконвае народны тэатр “Памфлет” Свіслацкага раённага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік – Тамара Саляхава.

17:10 – 18:00 Спектакль па п’есе Д. Гайдэля “Тутти Фрутти”. Вялікая сцэна. Выконвае народны маладзёжны музычна-драматычны тэатр “Гарадзенская Надзея” ДУ “Цэнтр культуры г. Гродна”. Мастацкі кіраўнік – Алег Саладуха. 

18:00-19:00 Падвядзенне вынікаў фестывалю. вялікая сцэна Узнагароджванне пераможцаў фестывалю. Закрыццё фестывалю.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться