У рамках Дня горада і фестывалю LIDBEER у Лідзе праходзяць выставаы, спектаклі, канцэрты (фота)

09 Сентября 2017 2079

Гасцінна расчынілі свае дзверы для наведвальнікаў свята ўстановы культуры Ліды. Скажам больш: установы выйшлі за межы сваіх сцен на вуліцы горада!

Шырока і масштабна святкавала цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Ля яе сцен разгарнулася кніжная выстава, прысвечаная Лідзе: у ёй знайшла адлюстраванне і “Вандроўка ў мінулае”, і “Лідчына ўчора, сёння, заўтра”, і “Лідчына літаратурная”. На сваю экспазіцыйную пляцоўку бібліятэка запрасіла са сваімі вырабамі таленавітых людзей з аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, а таксама з аграгарадкоў Дворышча, Ганчары і аматарскага аб’яднання “Надзея”, што дзейнічае пры гарадской бібліятэцы №6. Побач прадставіў свае работы лідскі творца, член Саюза мастакоў Аляксандр Варакса. Наведвальнікам пляцоўкі супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі фотапраект “Кніжная ўсмешка” – фотаздымак са слушнымі цытатамі знакамітых выдатных асоб. Акрамя таго, тут разгарнулася традыцыйная бібліятэчная акцыя букросінг, падчас якой можна было абмяняць свае прачытаныя кнігі на чыесьці, не менш цікавыя.

Побач з бібліятэкай, па вул. Ленінскай, сваю экспазіціыю размясцілі юныя лідскія мастакі і іх выкладчыкі. Апошнія да таго ж шчыравалі, наносячы ўсім жадаючым аквагрым. А ў другой палове дня ля сцен бібліятэкі распачаўся канцэрт: лідчан і гасцей горада радавалі сваёй творчасцю юныя таленты Лідчыны, выхаванцы Лідскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў і дзіцячай школы мастацтваў.

24

25

26

27

Святочна было і ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”, дзе акрамя пастаяннай экспазіцыі “Скарбы Лідчыны”, на якой можна было пабачыць аўтэнтычныя рэчы, сабраныя на лідскай зямлі (рушнікі, дываны, прадметы быту, посуд, адзенне, абутак, прылады працы і многае іншае), сёння адкрылася новая выстава – “Ласкутнае шыццё”. На ёй прадстаўлены больш за сто работ пяці майстроў: Ірыны Дыдышкі, Надзеі Ненартовіч, Наталлі Вянско і Марыі Кодзік з Ліды, а таксама Іны Анікевіч з Навагрудка.

2

3

– Для нашай мясцовасці гэта нетрадыцыйная тэхніка, – распавяла навуковы супрацоўнік Марына Савіцкая, – але вельмі цікавая, прыгожая і сёння папулярная.

Дарэчы, выстава працягнецца да канца кастрычніка. Па папярэдніх заяўках майстры правядуць майстар-класы ўсім жадаючым.

56

На падмостках старадаўняй лялечнай батлейкі ішла пастаноўка “Курачка Раба і каласок”, аздобленая беларускай музыкай, прыгожымі аўтарскімі вершамі і заснаваная на беларускай народнай казцы (у аўтарскай перапрацоўцы Уладзіміра Шчэліна). Сама гісторыя распавядала пра тое, як цяжка дастаецца наш беларускі хлеб і як з маленькага каласка атрымоўваюцца духмяныя булкі. Як заўсёды казка давала мараль – хто не працуе, той не есць: гусак і парсюк, якія былі страшэннымі гультаямі, засталіся пакараныя за тое, што не дапамагалі курачцы. У ролі артыстаў пастаноўкі, цікавай як для дзяцей, так і для дарослых, выступілі майстар цэнтра рамёстваў Валянціна Сільвановіч і рэжысёр Ірына Вашкевіч.

7

8

9

Шматлюдна сёння было ля сцен лідскага гісторыка-мастацкага музея, дзе разгарнуўся вулічны вернісаж, а ў залах музея працавалі выставы і экспазіцыі самых розных накірункаў.

19

2021

1822

16

17

13

23

12

1011

1

1415

В Лиде начались праздничные мероприятия в рамках Дня города и фестиваля LIDBEER (фото)

У Дзень горада ў Лідзе вырас Горад майстроў (фота)

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться