Ліда стала цэнтрам духоўных спеваў – горад сёння прымаў удзельнікаў XII фестывалю «Слава на вышынях Богу»

11 Февраля 2017 1935

Да мноства эпітэтаў Ліды: прыгожая, чыстая, гістарычная, дзіўная, культурная, – дадаўся яшчэ адзін: якая спявае. Сёння наш горад у 12-ы раз прымаў удзельнікаў фестывалю праваслаўных спеваў “Хвала на вышынях Богу”.

На працягу трох гадзін салісты, ансамблі, хоры з розных населеных пунктаў нашай краіны дзяліліся старадаўняй духоўнай музыкай, а таксама творамі сучасных аўтараў. Канцэрт быў бясплатным. І людзей у глядзельнай зале Палаца культуры горада Ліды было насамрэч вельмі шмат. Але нягледзячы на маштабнасць агляду, арганізатарам удалося захаваць камернасць і нават на вялізнай сцэне ўзнавіць атмасферу праваслаўнага храма.

Гэтае традыцыйнае для нашага рэгіёну праваслаўнае мерапрыемства ў гэтым годзе здолела здзівіць і нават заклала новыя традыцыі: фестываль пашырыў сваю геаграфію і ўпершыню выйшаў за рамкі Навагрудска-Лідскай епархіі – журы і гледачы змаглі пачуць галасы Гродзенскай і Пінскай епархій. Новай, нават цэнтральнай падзеяй стала і выступленне Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра.

– Наколькі нам вядома, мы першы манастыр, які прымае ўдзел у гэтым фестывалі, – трохі саромеючыся гэтага факту, адзначыў у бяседзе з журналістам “Лідскай газеты” кіраўнік ансамбля іерэй Яўген Барташэвіч. – Шчыра кажучы, чакалі ўбачыць не больш за 10 калектываў, а тут такая разнастайнасць. Вельмі радасна, што сярод удзельнікаў шмат дзяцей і моладзі – гэта сведчыць аб моцных праваслаўных традыцыях у парафіях, а таксама дае веру ў светлае будучае, у якім заўсёды будзе месца духоўнасці, малітве, дабрыні, адным словам, – Богу.

19

Аб тым, што ўдзел у фестывалі дзяцей і моладзі мае велізарны выхаваўчы эфект, падкрэслівалі таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Ірына Рабец, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

32

– Фестываль дае магчымасць за межамі храма сутыкнуцца з царкоўнай музыкай, якая мае не толькі эстэтычную прыгажосць, але і здольнасць ажыўляць сэрца, напаўняць яго радасцю і светам, – працягнуў сваю думку Уладыка. – Царкоўныя спевы з'яўляюцца тым мастком, які звязвае культуру нашых продкаў і культуру сучаснага чалавека, які вядзе да духоўнасці, да веры, да Бога.

16

Ідэя і сутнасць праваслаўных песень аднолькавая – славіць у малітвах Усявышняга. Праўда, гучаць усе творы па-рознаму (іх адрознівае манера выканання, тэхніка), што не здзіўляе: большасць удзельнікаў фестывалю – прафесійныя музыкі. Як, напрыклад, квартэт моладзевага брацтва святога Даўмонта пры прыходзе храма Хрыста Збавіцеля ў Лідзе. Сустрэліся рабяты чатыры гады таму ў сценах нашага мясцовага музычнага каледжа, куды паступілі вучыцца. Спецыяльна да фестывалю, які ў тым годзе ладзіўся ў восьмы раз, стварылі калектыў, і так добра спеліся, што адразу сталі лаўрэатамі першай ступені. Ці то поспех так натхніў, ці то ідэальная музычная сумяшчальнасць, але артысты па-раней разам. Сёння квартэт паўтарыў поспех чатырохгадовай даўніны, і зноў стаў лаўрэатам фестывалю “Слава на вышынях Богу”.  Асаблівасць калектыва ў тым, што спяваюць артысты выключна акапэльна і толькі тое, што могуць адчуць сэрцам.

10

– Аднак выступаем мы не толькі на праваслаўных мерапрыемствах, але і на свецкіх, – распавяла рэгент ансамбля Аляксандра Рубан. – “У свеце” наш квартэт называецца “Tavia Reina” і перакладаецца як "край неба", што сімвалізуе бясконцасць. Выступы на праваслаўных конкурсах адрозніваюцца ў першую чаргу падрыхтаванасцю публікі: людзі разумеюць, навошта ідуць на такі канцэрт і што там пачуюць. Таму паміж тымі, хто знаходзіцца на сцэне і хто сядзіць у зале, адбываецца вялікі энергетычны абмен: любоўю, цеплынёй, удзячнасцю і ласкай.

14

Калі моладзевы квартэт здзіўляў чатырохгалоссем, шырынёй дыяпазону, то дзіцячы ансамбль храма Жыровіцкай іконы Божай Маці з Бярозаўкі, насупраць, – ідэальным аднагалосным унісонам.

11

– Гэта вельмі складаная, ад таго і вельмі рэдка выкарыстоўваемая тэхніка, – адзначыла рэгент ансамбля Іаанна Урбановіч. – “Прымусіць” пяць тэмбральна розных галасоў не вылучацца, а гучаць як адзін голас, вельмі складана. Але мы пайшлі на гэты эксперымент, так як вельмі натхніліся паломніцкай паездкай у Свята-Траецкую Сергіеву Лаўру. Там унісонным аднагалоссем выконваюцца ўсе літургіі.

15

Дзіцячы ансамбль храма Жыровіцкай іконы Божай Маці з Бярозаўкі таксама стаў лаўрэатам 12-га фестывалю “Слава на вышынях Богу”. Усяго з дзевятнаццаці пераможцаў сем – гэта лідскія калектывы. Сярод шаснаццаці дыпламантаў лідчан ужо значна менее: гэта сольная выканаўца з СШ №16 Маргарыта Дудзіч і хор цыклавай камісіі "Спецыяльнае фартэпіяна" музычнага каледжа, кіраўніком якога з’яўляецца Святлана Бойка.

34

Падзякамі адзначаны выступленні хору Лідскага музычнага каледжа (дырыжор Людміла Пясецкая) і ансамбль храма свяціцеля Мікалая Цудатворца з вёскі Лебяда (регент Лілія Рышкевіч). Важны факт: усяго ў адборачных турах фестываля ўдзел прынялі каля 112 калектываў і асобных выканаўцаў, а да выніковага гала-канцэрта змаглі дайсці менш за 40.

4

…Фестываль праваслаўных песнапенняў "Слава на вышынях Богу" – унікальная падзея не толькі для Лідскага раёна, але і для ўсёй Гродзенскай вобласці. Яна аб'ядноўвае духоўнае і свецкае жыццё, уражвае глыбінёй выканання твораў і – самае галоўнае – выклікае шчырую цікавасць. Ва ўсякім выпадку свабодных месцаў у 450-мясцовым зале Палаца культуры горада Ліды сёння амаль не было. 

25

6

22

2425

12

12

12

78

9

23

3031

26

6

2829

6

6

6

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться