Не трэба нам хіп-хопа – “Лысага” давай! На Лідчыне вучацца танцаваць сваё (фота)

26 Января 2017 3329

Там-трататам… Тырырым-тырырым-рым-рым… Прым-пым-пым… Гэта не просты набор літар і не абрадавыя заклінанні. Гэта лік, які дублюе такт і рытм музыкі, каб танцоры рабілі ўсё сінхронна і не збіваліся.

Пад такое “трам-пам-пам” праходзіць кожны раённы семінар-практыкум па адраджэнні побытавых танцаў і традыцый. На сёлетнім, які быў ужо трэцім, прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх 17 устаноў культуры Лідчыны. Паверце, гэта была самая вясёлая і неардынарная на маім вяку рабочая сустрэча – усе танцавалі!

– Вярнуўшыся дамоў, культработнікі замацуюць вывучанае ў “майстар-класе” аналагічнымі ўрокамі для вяскоўцаў: моладзі, дзяцей, старэйшых людзей – для ўсіх, хто пажадае, – расказвае метадыст Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Некраш. – Вось толькі ў якасці настаўнікаў прыйдзецца быць ужо самім.

Танцы вывучалі хоць і старадаўнія, але ўсе рухі культработнікі “занатоўвалі” сучасным спосабам: запісвалі на відэакамеру мабільных тэлефонаў. Такая ўвага да дэталяў тлумачыцца не толькі будучай педагагічнай практыкай, але яшчэ і конкурсам. Восенню, як скончацца ўсе палявыя работы, кожнай установе культуры рэгіёна прыйдзецца прадэманстраваць, як засвоіўся пройдзены матэрыял, – на базе Тарноўскага Дома культуры ў лістападзе будзе ладзіцца традыцыйны фестываль-конкурс побытавых танцаў. Усіх жадаючых далучыцца – запрашаем!    

28

2

151

8

– На кожным семінары-практыкуме танцы вывучаюцца розныя, – дадае супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, кіраўнік фальклорнага этнаграфічнага гурта “Талер” Мікалай Сакалоўскі. – Сёлета ўвагу вырашылі засяродзіць на роднай польцы, польцы-трасусе і “Акуліне”. У якасці носьбітаў, або людзей, якія ўласнымі нагамі адбівалі рытмы гэтых беларускіх танцаў, выступілі жыхаркі вёскі Ігнаткаўцы – Надзея Васільеўна Гомза і Дар’я Іосіфаўна Каспорская.

17

1819

26

Дарэчы, Дар’і Іосіфаўне ўжо больш за 90 гадоў, яе сяброўка не нашмат за яе малодшая. Абедзве пенсіянеркі з’яўляюцца артысткамі аматарскага аб’яднання “Ігнаткаўскія весялухі”, якое дзейнічае пад кіраўніцтвам Наталлі Гомзы пры Голдаўскім Доме культуры.

27

67

23

– Нашы ногі яшчэ добра памятаюць кракавяк, падэспань, "Лысага", "Каробачку", факстрот, дрэнна, што паўтарыць усе рухі ўжо не могуць – гады не тыя, – смяецца Надзея Гомза. – Але вельмі радасна, што моладзь адраджае былое, што зноў гуляюць гарманісты, а людзі танчаць побытавыя танцы.

2120

2225

29

– Я як на 70 гадоў назад вярнулася, – цешыцца Дар’я Каспорская. – Мы гэтак жа збіраліся разам, ладзілі вечарыны. Спачатку танцавала моладзь, а потым наступала “разэрва”, і ў цэнтр хаты выходзілі жанатыя.

1312

145

…Навошта ўспамінаць былое, даўно забытае і зусім не сучаснае? Такое пытанне, напэўна, паўстане ў галовах многіх сучаснікаў. І адказ на яго толькі адзін: каб зберагчы самабытнасць беларусаў, што раўназначна зберажэнню павагі да сябе.

1011

9

Датанчыліся!

Ініцыятыва лідчан, жаданне адрадзіць мінулае зацікавілі калег з усёй Гродзеншчыны. Ды настолькі, што 28 мая на базе Тарноўскага Дома культуры пройдзе першы абласны фестываль побытавых танцаў. Чакаецца, што сваімі танцавальнымі традыцыямі падзеляцца культработнікі з 17 раёнаў нашай вобласці. 

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться