У Лідскім раёне адрадзілі абрад калядавання на Тры каралі (фота)

11 Января 2017 2428

Кароткі марозны зімовы дзень 6 студзеня ўжо быў на схіле, але Ваверка і не думала сціхаць. У яе цэнтры кіпела жыццё: тут адраджалі забыты абрад калядавання на свята Трох каралёў, які бытаваў у гэтай мясцовасці шмат дзесяцігоддзяў таму.

Абрад хоць і старадаўні, але, цікава, ладзіўся ён далёка не ва ўсіх вёсках сельсавета. Аб гэтым работнікам Ваверскага Дома культуры, вядомым у рэгіёне як нястомныя аматары вывучэння культурнай спадчыны нашага краю, распавялі мясцовыя старажылы: Тарэза Ясюкайціс, Вальдэмар Аксіновіч і Мечыслаў Трусіла – менавіта па іх успамінах і адраджаўся забыты рытуал.

– Вяскоўцы згадалі, што ў 60-я гады калядоўшчыкі ў Ваверку прыязджалі з Ліды, і менавіта на Тры каралі, а не напярэдадні Божага Нараджэння, – расказвае загадчыца Дома культуры Рыта Вадэйка. – Яны былі жаданымі і доўгачаканымі гасцямі ў кожнай хаце, гаспадары прымалі іх вельмі цёпла, запрашалі да стала, частавалі прысмакамі, не адпускалі без падарункаў. Канешне, нам было цікава, у чым розніца паміж калядкамі на Божае Нараджэнне і на Тры каралі. З гэтым пытаннем мы звярнуліся да нашага ксяндза, пробашча парафіі Перамянення Пана – Андрэя Роўбы. Той адказаў, што істотных адрозненняў няма, хіба што дзеючыя асобы іншыя.

11

1314

1

Наогул, ксёндз, а таксама сёстры законныя вельмі станоўча аднесліся да ідэі адрадзіць у Ваверцы абрад калядавання менавіта на Тры каралі і нават аказалі культработнікам усялякае садзейнічанне. Ксёндз, напрыклад, прапанаваў міністрантаў, якія прыслужваюць у касцёле і ведаюць калядныя песні.

15

2

 1819

…“Сёння ў Бэтлеем, сёння ў Бэтлеем дзіўная навіна: Марыя Панна, Марыя Панна нарадзіла Сына!” – з гэтай песняй 6 студзеня калядоўшчыкі зазірнулі не толькі ў хаты да аднавяскоўцаў, але і да старшыні сельскага Савета Аляксанда Іодкі, пацыентаў Ваверскай бальніцы. І ўсюды іх чакалі, і ўсюды ім былі рады, і ўсюды падпявалі, адорвалі падарункамі.

920

3

1617

 – Традыцыйная культура беларусаў надзвычай шматгранная, – у канцы сустрэчы за кубкам гарачай гарбаты дадала культарганізатар Ваверскага Дома культуры Ганна Табала. – Але, на мой погляд, менавіта ў абрадзе калядавання хаваецца адна важная рыса нашага народа – імкненне ўсіх адарыць увагай, добрымі пажаданнямі, павіншаваць са святам і прынесці кавалачак радасці ў кожны дом, незалежна ад таго, заможныя гаспадары ў ім жывуць ці бяднейшыя.

28

2627

23

...Вось ужо сапраўды, часы змяняюцца, але сутнасць калядных абрадаў застаецца ранейшай. Гэта шчырасць, добразычлівасць, пяшчота і павага ў адносінах да людзей. І як добра, што ў Лідскім раёне ёсць людзі, сапраўды апантаныя фальклорам, якія па крупінках збіраюць інфармацыю, стараюцца захаваць спадчыну нашых дзядоў. Што тычыцца Ваверкі, традыцыю калядаваць на Тры каралі тут будуць працягваць, знаёмячы з гэтым абрадам жыхароў навакольных вёсак.

25

2924

45

7

3132

33

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться