Восеньскі абрад «Жаніцьбу коміна» адрадзілі ў Лідскім рэгіёне (фота)

28 Октября 2016 2080

Як часта ў жыцці мы кіруемся шаблонамі, стэрэатыпамі, фрагментарнай інфармацыяй, перапыняючы сабе дарогу да новых ведаў, уражанняў і знаёмстваў. Па гэтым шляху ледзь не пайшоў і журналіст “Лідскай газеты”, калі атрымаў па тэлефоне запрашэнне на “вяселле коміна”. “Хто ён такі, гэты Комін? Каму цікава, з кім ён там жэніцца?! Гэта па-першае, а па-другое, чаму вяселле ладзяць работнікі культуры?” – мая гутарка з самой сабой была больш падобна на бурчанне незадаволенай жыццём 70-гадовай бабулі. Але рэдакцыйнае заданне ёсць рэдакцыйнае заданне.

Калі прыехала на месца, маім здзіўленню, смеху, а больш – сораму за асабістыя думкі не было мяжы. Аказалася, пад комінам трэба было разумець частку вясковай печы, а не чалавека, як гэта памылкова зрабіла я. А "жаніцьба коміна" – гэта цікавы і архаічны восеньскі абрад, які праводзіўся на Сямёна яшчэ ў дапятроўскі час і сімвалізаваў заканчэнне на палях сельскагаспадарчых работ і які ўзяліся адрадзіць члены аматарскіх аб’яднанняў Ганчарскага Дома культуры “Ульяніца” і “Крынічка”. Між іншым,  адзіныя ў Гродзенскім рэгіёне.

– Пра гэты страдаўні абрад вы раней не чулі, таму што ён не тыповы для нашых мясцін, – патлумачыла загадчыца Ганчарскага Дома культуры Ганна Булай. – “Жаніцьба коміна” больш характэрна для Гомельшчыны і Брэстчыны, але, на наш погляд, гэта другарадны факт. Беларусы павінны ведаць традыцыі, менталітэт сваіх продкаў незалежна ад іх месца жыхарства.

3031

2223

1

У чым жа сэнс “жаніцьбы коміна”? Насамрэч, ён на паверхні і звязаны з заканчэннем восеньскіх сельскагаспадарчых клопатаў, пераходам на зімовы рэжым работы, калі з надворка праца і жыццё вяскоўцаў перамяшчаюцца пад дах хаты. І тут без лучыны, без запаленай печы не абысціся. Усё ж такі не пад святло электрычнай лямпы, а пад водбліск агню нашы продкі бавілі доўгія вечары за ткацтвам, прадзеннем, вышыўкай, рамонтам нейкіх рэчаў, малітвай, доўгімі размовамі і, канешне, за вячоркамі – песнямі і танцамі. Адсюль і “ногі”: комін – гэта жаніх, а праца – яго нявеста.

3

45

7

24

Вы ўяўляеце, да якой ступені ўсё сімвалічна?! Я вам больш скажу. Прымаючы ўдзел у абрадзе, я злавіла сябе на думцы: “Наколькі ж нашыя прадзеды і прабабулі былі крэатыўныя, наколькі вясёлыя, як цікава яны жылі!” Падрыхтоўка, ды і само правядзенне абрада – яркае таму пацвярджэнне. Вы толькі ўчытайцеся: печку не проста запальвалі, “жаніха” адмыслова рыхтавалі да гэтага моманту. Комін бялілі, упрыгожвалі зелянінай і кветкамі, стужкамі і новымі ручнікамі. Падчас абраду яго абносілі запаленай свечкай, якая ставілася ў гарбуз, напоўнены зернем (як знак падзякі за добры ўраджай), затым гаспадар акрапляў комін святой вадой, а гаспадыня абсыпала яго гарбузікамі… Гучалі рытуальныя песні, чыталася малітва з просьбай аб здароўі і дастатку. Было месца і гульням, і танцам, і пацешкам.   

9

8

25

10

16

–  Супрацоўнікі Ганчарскага Дома культуры – гэта нашыя зорачкі, –распавядае метадыст Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Некраш. – Яны вельмі ініцыятыўныя, творчыя, яны ўвесь час адкрыты для новага, не баяцца цяжкасцей, а наадварот – толькі зараджаюць сваёй энэргіяй, энтузіязмам і ідэямі. Вось і абрад “Жаніцьба коміна” яны падрыхтавалі самастойна, па падручніках, у рамках этнапраекта “Абрады маёй краіны”, пляцоўкай для якога з’яўляецца наш рэгіён. Мы вельмі ім удзячны за адраджэнне, захаванне і памнажэнне традыцый нашых продкаў.

21

26

11

…На вечарыне ў Ганчарскім Доме культуры сабралася каля паўсотні чалавек, якія разам спявалі, вадзілі карагоды, танчылі пад гармонік ды вячэралі за традыцыйным сталом. Свята атрымалася на дзіва непасрэдным, жывым і непастановачным. Кожны тут знайшоў сваё месца і сваю ролю ў абрадзе.

1314

12

15

15

15

15

2720

19

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться