У Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка» (фота)

19 Сентября 2016 4325

Рыцарскія забавы, сярэднявечныя танцы і музыка, “горад майстроў” і шмат чаго іншага… Як і абяцалі арганізатары, Лідскі замак у мінулую суботу зноў часова зажыў сярэднявечным жыццём: тут адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, арганізаваны ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама і народнай аматарскай студыяй “Dies Magna”, якая дзейнічае пры названым цэнтры. Нагадаем: адметнай асаблівасцю сёлетняга рыцарскага турніру стаў удзел у ім конных рыцараў, чаго ў нашым замку не было гадоў дзесяць.

У час тэатралізаванага адкрыцця мерапрыемства рыцары студыі “Dies Magna” распавялі гледачам пра знакамітае пагадненне 1392 года паміж стрыечнымі братамі – князямі Вітаўтам і Ягайлам, – якое было заключана ў маёнтку Востраў пад Лідай і паклала канец дзесяцігадовай міжусобнай вайне. Заключаны вечны мір – і ў гонар гэтай падзеі ў Лідскім замку вырашана правесці рыцарскі турнір, ваярскія гульні. Так тэатралізаваная сцэнка плаўна перацякае ва ўласна турнір “Меч Лідскага замка”.

Выязджаюць на конях і вітаюць гледачоў дзевяць рыцараў з мінскага конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора”. На кані Трыстане – маршал турніру пан Павел Заслаўскі (кіраўнік клуба Павел Калінкоў). І ладзяцца адна за другой рыцарскія забавы: сеча на скаку качаноў капусты (“галоў непрыяцеляў”), удары дзідамі ў замацаваны на жэрдцы шчыт-“сарацыну”, падняцце дзідай кольца і хусткі прыгожай дамы і іншае – і ўсё таксама не злазячы з каня, на скаку.

Скажам проста, забавы гэтыя нялёгкія нават для вопытных рыцараў-вершнікаў з “Залатой шпоры”, не кожнаму з іх удаецца, напрыклад, падняць кольца альбо на поўным галопе дастаць уваткнуты ў зямлю меч. А тут яшчэ нечакана выбывае са строю адзін з коней: моцна раніць нагу аб востры каменьчык. Таму кіраўнік клуба ў час інтэрв’ю пасля першага аддзялення турніру крыху не ў настроі.

– Шкада, што адзін наш конь сёння выступаць больш не зможа, – гаворыць ён. – Так, Лідскі замак – вельмі прыдатнае і цудоўнае месца для правядзення пешых турніраў, аднак для турніраў конных, як паказаў сённяшні непрыемны выпадак з канём, яго тэрыторыя яшчэ недастаткова падрыхтавана, ёсць над чым папрацаваць. Але гэта не значыць, што мы больш не гатовы да вас прыязджаць. Узровень арганізацыі турніру высокі, лідчане – народ гасцінны, гледачы нас актыўна падтрымліваюць. Увогуле, нам прыемна тут выступаць і мы гатовы выступаць далей.

1

***

А пакуль – перапынак. Але ёсць што паглядзець і ў чым паўдзельнічаць наведвальнікам замка і ў перапынках паміж аддзяленнямі. Для дзяцей арганізавана катанне на рыцарскіх конях; ансамбль сярэднявечнай музыкі “Hardwood”, тэатр гістарычнага танца “Soleil” і дуэт “Дзівабор” (усе згаданыя калектывы – таксама з Мінска) праводзяць для ўсіх жадаючых майстар-клас па сярэднявечных танцах; кожны жадаючы можа пабыць і ў ролі каваля; каля замка вабяць прахожых рамесныя рады, імправізаваныя гандлёвыя кропкі і іншае; у вежы Вітаўта супрацоўнікі гістарычна-мастацкага музея адкрылі дзве выстаўкі, якія датычацца гісторыі Лідскага замка…

– Гэта ўжо трэці рыцарскі турнір у Лідзе, на якім выступае наш калектыў, – адзначае ў час інтэрв’ю музыкант ансамбля “Hardwood” Вольга Грынь. – Увогуле, Ліда для нас знакавае месца. Менавіта ў вашым горадзе чатыры гады назад мы далі свой першы канцэрт. У Лідзе жыве многа нашых сяброў. Вельмі падабаюцца ваш замак, мерапрыемствы ў ім – быццам трапляеш у маленькі сярэднявечны горад, дзе кожны займаецца сваёй справай, але ўсіх аб’ядноўвае захапленне сумеснай рэканструкцыяй той эпохі.

Сваёй справай займаецца ў замку і прафесійны каваль з Мінска Дзмітрый Андрэеў, які таксама прыязджае ў наш горад не ўпершыню. Дарэчы, даводзілася яму каваць зброю і для рыцараў “Залатой шпоры”. “Ваш замак ідэальна падыходзіць для такіх турніраў і ўвогуле для мерапрыемстваў па рэканструкцыі Сярэднявечча, – згодны і ён. – Магчымасці для гэтага тут – вялікія”.

3

***

У другім аддзяленні турніру – коннае тэатралізаванае рыцарскае шоу “Гісторыя рыцара” з удзелам клуба “Залатая шпора”. Галоўны герой дзейства – баярын вялікага князя Вітаўта, ужо знаёмы нам пан Павел Заслаўскі. Перад ім стаіць нялёгкая задача – вярнуць адабраную тэўтонскімі рыцарамі ў папскага нунцыя каралеўскую карону, якую той павінен быў даставіць вялікаму князю. Для гэтага пан Павел вымушаны пад імем Вільгельма Баварскага прыняць удзел у рыцарскім турніры, які праходзіць у сталіцы Тэўтонскага ордэна Марыенбургу. Прайшоўшы шэраг выпрабаванняў, ён выходзіць пераможцам турніру, пацвярджае сваё права быць рыцарам і ў паядынку адваёўвае карону Вітаўта.

 – Гісторыя гэта часткова праўдзівая, – адзначае кіраўнік клуба Павел Калінкоў. – Сапраўды, у 1409 годзе дзесьці на мяжы каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага ў папскага нунцыя ўкралі карону, прызначаную для Вітаўта. Аднак карона тая так і не была вернута, каралём Вітаўт так і не стаў. У нашым шоу карона сімвалізуе сілу і адвагу воінаў Вялікага княства.

30

Напэўна, самым насычаным і яркім стала трэцяе – вячэрняе – аддзяленне турніру “Агні Лідскага замка”, на якое прыйшла найбольшая колькасць гледачоў. Тэму папярэдняга шоу – сілу і адвагу воінаў ВКЛ – як бы развіла далей і яшчэ раз падкрэсліла інтэрактыўнае коннае рыцарскае шоу “Пад харугвамі Грунвальда”, у якім, акрамя рыцараў з клуба “Залатая шпора”, удзельнічалі і некаторыя гледачы-мужчыны, з якіх была набрана дадатковая харугва для ўдзелу ў знакамітай Грунвальдскай бітве. Гэтым людзям далі дзіды і шчыты, і яны павінны былі стаяць шчыльнай сцяной перад націскам тэўтонскай пяхоты і кавалерыі (зразумела, за бяспекай дзейства для непадрыхтаваных людзей сачылі ўдзельнікі клуба, умела аб’язджаючы на конях сцяну з апалчэнцаў). У ходзе шоу быў інсцэніраваны эпізод бітвы, у якім забілі магістра Тэўтонскага ордэна.

– Дзякую вам за тое, што выйшлі на полі бітвы ўперад і шчыльна стаялі побач адзін з другім, плячо ў плячо, – казаў удзельнікам-гледачам кіраўнік клуба. – А зараз прыйшоў час класці зброю і вяртацца да сваіх штодзённых спраў. Яшчэ раз дзякую за ўдзел.

Але на гэтым праграма мерапрыемства не завяршылася. Гледачоў чакалі сярэднявечная дыскатэка ад мінскай групы “Pawa” і фаер-шоу ад сталічных тэатраў агню “Бельтайн” і “Elemental”, якія сагрэлі ўсіх прысутных у той халодны позні восеньскі вечар і пакінулі ў іх мноства дадатковых яркіх уражанняў.

2

4

5

6

7

8

9

10

1112

13

14

1516

17

18

19

20

20

20

20

20

20

20

2020

20

31

32

33

33

33

36

37

38

39

40

41

424344

45

4648

47

4950

52

53

5154

55

56

57

58

59

60

61

6263

6465

66

67

68

69

70

7172

73

74

75

76

7778

79

80

81

82

8386

84

85

87

88

89

90

91

92

93

94

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться