Лідскую вышыванку ацанілі на «Славянскім базары» у Віцебску

23 Июля 2016 2286

Паездка на “Славянскі базар” у горад Віцебск для супрацоўнікаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” выдалася насычанай і вельмі цікавай. Нашы землякі не толькі запасліся ўражаннямі, але і прынялі ўдзел у конкурсе народнага касцюма. На суд журы было прадстаўлена адразу дзесяць дарослых і два дзіцячыя камплекты адзення Навагрудскага строю першай паловы ХХ стагоддзя. Дэманстрацыя ў тэатралізаванай форме адлюстроўвала святы і абрады нашых продкаў па земляробчым календары. Такім чынам, гледачы змаглі ўбачыць вопратку сялян ва ўсе чатыры пары года.

– Мы вельмі рады, что сталі гасцямі Віцебска падчас фестывалю, – дзеліцца ўражаннямі метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ірына Дыдышка. – Прыехалі мы на яго не з пустымі рукамі. Непаўторныя кампазіцыйныя рашэнні і каларыт нашых касцюмаў не засталіся без увагі. Падчас узнагароджання ўдзельнікаў конкурсу старшыня журы, аўтар кніг па народным касцюме Вольга Лабачэўская высока ацаніла працу супрацоўнікаў Лідскага аддзела рамёстваў, уручыла дыплом у намінацыі “Традыцыйны касцюм гасцей свята-конкурсу” і каштоўны падарунак.

Пахвала заслугоўвае павагі. Работа над рэканструкцыяй народнага касцюма Лідчыны – улічваючы той факт, што ў Панямонні ён рана пачаў страчваць лакальныя асаблівасці, – доўгая і карпатлівая.– Быў праведзены збор матэрыялу ў вёсках Лідскага раёна, выкарыстана шмат навуковай літаратуры перад тым, як пачаць стварэнне дарослага і дзіцячага адзення нашых продкаў, – гаворыць Ірына Маркаўна. – Шэсць гадоў нялёгкай працы па ткацтве і пашыве адзення далі свой плён: атрымаліся вобразы, якія акунаюць гледача ў асяроддзе сівой даўніны.

Кожны супрацоўнік уклаў частку душы ў стварэнне свайго камплекта адзення, таму выглядаў вельмі гарманічна і індывідуальна. Жыхары і госці Віцебска не давалі праходу – прасілі фота на памяць. Традыцыйны народны касцюм Лідчыны стаў дастойнай прэзентацыяй Гродзенскага рэгіёна ў Віцебску.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться