У Макарах адзначылі свята вёска

19 Июля 2016 2649

“Добры дзень, госці дарагія, вясёлыя, маладыя, старэнькія, маленькія, сярэднія ды ўдаленькія! Мы рады вітаць вас на свяце вёскі Макары!” – гучалі словы вядучай, і нездарма. Некалі гэты населены пункт Ходараўскага сельсавета нагадваў пчаліны вулей. Дабротныя зрубы хат, добраўпарадкаваныя агароды і сады, шмат хатніх жывёл і птушак. Адным словам, усюды людзі. А ўжо сёння мала што нагадвае аб мінулым Макараў. З дзевятнаццаці дамоў адчуваюць чалавечае цяпло толькі пяць. Але казаць, што вёска выраджаецца было б няправільна. Кожны год яна ажывае, калі сюды з розных абласцей і гарадоў з’зджаюцца землякі.

– Я рада бачыць кожнага на нашай роднай зямліцы, – звярнулася да гасцей свята стараста вёскі Лідзія Іванаўна Грыц. – Людзі павінны памятаць пра тыя мясціны, дзе нарадзіліся, дзе жылі ў шчасці са сваімі бацькамі. А потым птушаняты вылецелі з гнязда, стварылі свае сем'і, але кожны год, нягледзячы ні на што, наведваюць родныя Макары.

Аб тым, што не забываць сваю малую радзіму пачэсна, гаварыла і старшыня Ходараўскага сельскага Савета Валянціна Валюк.

– У каго з дарослых не засталіся ў памяці цёплыя матчыны рукі, дзіўны родны голас і погляд мацярынскі, якія праводзілі ў школу, на працу, у далёкую дарогу, – зазначыла Валянціна Бернардаўна. – І толькі цяпер, калі мы выраслі, пачынаем разумець, які велізарны быў свет дзяцінства, якая светлая і радасная яго атмасфера, сагрэтая матчыным цяплом.

макары

Нездарма кажуць, што ўпрыгажэннем вёскі з’яўляюцца людзі – сціплыя, працавітыя. Для гасцей свята, якія прыехалі з Рэспублікі Комі, горада Гродна, Брэсцкай вобласці, Шчучынскага раёна, Ліды, а таксама старажыла вёскі Зоі Васільеўны Бучы, сямейнай пары, якая ў гэтым годзе адзначыць 15-годдзе сумеснага жыцця, – Віктара і Наталлі Пранюкоў – гучалі прыгожыя песні ў выкананні вакальнай групы «Медуніца» і артыстаў Ходараўскага Дома культуры. А потым удзельнікі свята доўга дзяліліся ўражаннямі, расказвалі пра сябе, сваё жыццё і пра тое, што на будучы год ізноў прыедуць пагасціць у родную вёсачку Макары.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться