Чароўныя вырабы лідскіх жанчын (фота)

26 Февраля 2016 2632

Нямала жыве ў нашым горадзе жанчын, якія свой вольны час прысвячаюць занятку дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, укладваючы свае душу і фантазію, ствараюць прыгожыя, цудоўныя рэчы, якімі потым упрыгожваюць свой дом, кватэру і якія дораць родным і блізкім. Гэты занятак яны паспяхова сумяшчаюць з асноўнай працай і хатнімі абавязкамі.

Напярэдадні Дня жанчын, 8 Сакавіка, у памяшканні Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына” адкрылася выстаўка работ лідскіх майстрых “Жанчына-чараўніца”, у якой прынялі ўдзел пятнаццаць лідчанак, многія з іх выстаўлялі свае вырабы ўпершыню. Куратарам выстаўкі з’яўляецца малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра рамёстваў Марына Савіцкая. Тут прадстаўлены самыя розныя напрамкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, самыя розныя падручныя матэрыялы.

Так, напрыклад, удзельніца выстаўкі Надзея Ненартовіч працуе ў тэхніцы шматковага шыцця, вырабляе тэкстыльных лялек, вырабы для дэкору дома. Людміла Рыбакова і Наталля Пятрашка займаюцца пляценнем з паперы, якое імітуе лазапляценне; вырабленыя імі такім спосабам кошыкі цяжка адрозніць ад сплеценых з лазы. Нельга прайсці на выстаўцы і міма цудоўных кветак з фаамірана, зробленых Аленай Муліцай, гэтыя кветкі вельмі нагадваюць жывыя. Шмат вырабаў для кухні і самаробных букетаў прадставіла майстрыха хатняга дэкору Тамара Сарока. У некалькіх напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва спрабуе сябе Людміла Крупская; на выстаўцы можна ўбачыць яе сурвэткі, галаўныя ўборы, ручнікі і іншыя вырабы…

Працуюць удзельніцы выстаўкі і ў такіх тэхніках, як вышыўка крыжыкам, саламяная пластыка, валенне шэрсці, вышыўка бісерам і г. д. Усё гэта можна ўбачыць на выстаўцы “Жанчына-чараўніца”, якае працуе ў Цэнтры рамёстваў да Вялікадня. Дарэчы, многія экспанаты выстаўлены на продаж.

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться