У Лідзе абмеркавалі пытанні эфектыўнага супрацоўніцтва ў інфармацыйнай прасторы

16 Февраля 2016 2190

У рамках Дня спецыяліста “Інфармацыйныя веды як адлюстраванне мінулага і сучаснага Лідчыны” ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол “Інфармацыйная прастора Лідчыны: шляхі супрацоўніцтва”. За круглым сталом сабраліся прадстаўнікі розных устаноў, так ці інакш звязаных з інфармацыйным забеспячэннем насельніцтва: цэнтральнай раённай бібліятэкі, раённых сродкаў масавай інфармацыі, Лідскай друкарні, дзяржаўнага занальнага архіва, гісторыка-мастацкага музея і інш. Удзельнікі круглага стала абмяркоўвалі пытанні эфектыўнага супрацоўніцтва ў Год культуры, абменьваліся вопытам работы, дзяліліся планамі на бягучы год.

Загадчык аддзела маркетынгу бібліятэкі Дар’я Марцінкевіч азнаёміла прысутных з найбольш значнымі мерапрыемствамі бібліятэкі, запланаванымі на 2016 год, і запрасіла прадстаўнікоў іншых устаноў да супрацоўніцтва ў гэтых мерапрыемствах. Так, на працягу ўсяго года будзе праводзіцца раённы літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям” (такі конкурс дзіцячых твораў літаратараў Лідчыны ўжо праводзіўся ў 2014 годзе). Творы для дзяцей, дасланыя на конкурс і якія адпавядаюць усім яго патрабаванням, увойдуць у аднайменны зборнік. На красавік запланавана навукова-практычная канферэнцыя “Сто год афіцыйнай беларускай школе на Лідчыне”. У канцы вясны ў бібліятэцы будзе праведзены Дзень музея, прымеркаваны да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. А бліжэй да канца года, у сувязі са 125-годдзем з дня нара-джэння вялікага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, раённая бібліятэка рэалізуе літаратурны праект “Чытаем разам Багдановіча”. У рамках праекта – конкурс чытальнікаў. Лепшыя з іх будуць запрошаны на літаратурна-музычныя зазімкі “І зорка гарыць, і не вяне вянок”.

Удзельнікі круглага стала праслухалі лекцыю “Архівы і іх месца ў інфармацыйным грамадстве”, з якой перад аўдыторыяй выступіў малодшы навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі Акадэміі навук, наш малады зямляк Кірыл Сыцько.

Акрамя круглага стала, у рамках Дня спецыяліста ў бібліятэцы адбыліся адкрыты прагляд часопісаў, газет, электронных і іншых краязнаўчых выданняў, экскурсія для гасцей па

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться