Лідскі гісторыка-мастацкі музей названы лепшым музеем вобласці

13 Февраля 2016 2514

Гэта стала вядома падчас правядзення калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, на якой падводзіліся вынікі мінулага года і ставіліся задачы на бягучы, 2016-ы. У конкурсе сярод устаноў культуры пераможцам названы таксама Лідскі музычны каледж. Лідская музычная школа мастацтваў адзначана дыпломам трэцяй ступені.

***

Інфармацыя аб узнагародах прагучала заключным акордам. Падчас калегіі, якая, дарэчы, праводзілася ў Гродзенскім каледжы мастацтваў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі ў справаздачы зазначыў, што ўсе паказчыкі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады выкананы. 

Шэраг унікальных праектаў у прынёманскім рэгіёне рэалізаваўся на працягу апошніх год, на бягучы, 2016-ы, які названы Годам культуры, таксама запланаваны мерапрыемствы, многія з якіх папоўняць скарбонку дасягненняў у захаванні культурнай спадчыны і развіцці народных традыцый (аб дні і месцы правядзення такіх мерапрыемстваў “Лідская газета” будзе інфармаваць сваіх чытачоў).

Высокая ацэнка рабоце культурных устаноў Гродзеншчыны была дадзена Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Барысам Святловым, які ў сваім выступленні выказаў меркаванне, што напрацоўкі гродзенцаў могуць стаць прыкладам для пераймання іншымі абласцямі рэспублікі.

Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч, а таксама першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

Лискович

***

На калегіі абмяркоўваліся і пытанні эфектыўнай дзейнасці ідэалагічнай вертыкалі, грамадскіх аб’яднанняў. Увогуле, гэтым тэмам, як і тэме занятасці і адказнасці моладзі, яе працаўладкавання падчас летніх канікул, удумлівых адносін да падрыхтоўкі рэзерва кадраў, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч удзяліў шмат увагі. Асобна адзначыў, што на сённяшнім этапе, калі актыўна развіваецца інтэрнэт-прастора, прадпрыемствы, установы павінны прысутнічаць у сацыяльных сетках, быць актыўнымі ў папулярызацыі сваёй работы, дасягненняў, магчымасцей. Выключнае значэнне надаецца і сайтам рэгіянальных выданняў. Тут важна сістэмнасць – у выхадныя дні сайты таксама павінны папаўняцца інфармацыяй, асабліва з улікам таго, што мноства мерапрыемстваў праводзіцца менавіта ў суботу і нядзелю. 

люди

Аб дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, задачах, якія стаяць перад імі, інфармаваў прысутных намеснік начальніка – начальнік упраўлення па ўзаемадзеянні са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцей Вячаслаў Апановіч. У прыватнасці, падчас абмеркавання надзённых пытанняў у СМІ размова ішла не толькі пра творчыя задачы, якія стаяць перад рэдакцыйнымі калектывамі па інфармаванні чытачоў аб падзеях, што адбываюцца ў краіне, вобласці, раёне, але і пра неабходнасць павялічваць долю ўласных прыбыткаў, што стане перадумовай пераходу на самаакупляемасць. Дарэчы, па такім прынцыпе ўжо працуе шэраг газет вобласці, уключаючы абласную газету “Гродзенская праўда”.

Удзел у рабоце калегіі прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Бераснева, галоўны саветнік аналітычнага ўпраўлення інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Чарнабай.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться