Спляценне сучаснасці і даўніны: у Цэнтры рамёстваў праходзіць выстава «Ткацтва і пляценне з лазы» (фота)

11 Июня 2015 2968

У рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Мы, беларусы, мірныя людзі” на Лідчыне праходзіць Тыдзень культуры. Канцэрты, экскурсіі, выставы, плэнэры і многае іншае можна наведаць зараз ва ўстановах горада і раёна. Так, у Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры працуе выстава “Ткацтва і пляценне з лазы”, у экспанатах якой (а гэта ўсё – прадметы ручной работы) цесна перапляліся і сучаснасць, і даўніна.

Пляценне з лазы – старадаўні і, адначасова, папулярны сёння, хаця і адносна малаасвоены лідчанамі, від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выставе прадстаўлены вырабы гродзенскіх майстроў Наталлі і Андрэя Піваварчыкаў. Карзінкі, камоды, кошычкі, ладдзі і многае іншае, розных памераў і мадыфікацый, аздобленыя роспісам і незвычайнымі аксэсуарамі.

Прадметы з лазы сёння набываюць папулярнасць, і многія лідчане, безумоўна, пажадалі б мець іх у сябе дома або на дачы. А паколькі выстава мае статус выставы-продажу, некаторыя рэчы можна і набыць. У будучым жа плануецца прадаваць вырабы майстроў Піваварчыкаў таксама ў магазіне Цэнтра рамёстваў. Акрамя таго, лазапляценне будуць асвойваць і самыя майстры Цэнтра рамёстваў. Адзін з іх – Мікола Сакалоўскі – ужо пляце і падчас выставы дае майстар-класы.

Не меншую цікавасць выклікае і другі напрамак выставы, прысвечаны ткацтву. Ткацкі станок калісьці стаяў у кожнай вясковай хаце. Сёння няма ўжо тых ткачых, а іх дзеці, унукі, праўнукі дастаюць з куфраў і шафаў тканыя дываны, рушнікі і захоўваюць іх як сямейныя рэліквіі. На выставе ў Цэнтры рамёстваў можна ўбачыць менавіта такія, старадаўнія, рэчы з хатніх калекцый. Частку з іх прадставіў лідчанін Яўген Маркевіч (ён і сам ткач, аб ім неаднаразова расказвала “Лідская газета”). Другую частку складаюць рэчы з фондаў Цэнтра рамёстваў. Сярод экспанатаў можна ўбачыць таксама касцюмы з тканага палатна, пашытыя майстрам Дар’яй Банушэвіч.

1

У тканых рэчах прадстаўлена мноства тэхнік выканання, у тым ліку – характэрныя менавіта і толькі для лідскага краю. Сярод дываноў, рушнікоў і іншых тканых прадметаў на выставе няма ніводнай аднолькавай.

Выстава “Ткацтва і пляценне з лазы” у Цэнтры рамёстваў будзе працаваць да канца чэрвеня.

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться