Сустрэча з кнігай і з дзіцячым паэтам

13 Сентября 2022 1539

На днях супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №1” запрасілі да сябе чацверакласнікаў СШ №1 горада Ліды на мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. 

Спачатку загадчык філіяла Святлана Ненартовіч распавяла школьнікам пра бібліятэку, яе багаты фонд. Затым дзеці азнаёміліся з гісторыяй кніг і пісьменства, праз кніжную выставу “Галасы з даўніх вякоў” атрымалі звесткі пра Францыска Скарыну і іншых беларускіх друкароў і асветнікаў. 

Трэцяй часткай мерапрыемства стала сустрэча чацверакласнікаў з лідскім паэтам, сябрам літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “ЛідаМедыяКампанія” Канстанцінам Якубчыкам, які піша вершы пераважна для дзяцей. Канстанцін Іосіфавіч працуе ў лакаматыўным дэпо Ліда, а вершы піша ў вольны час. Яго вершы друкуюцца на літаратурнай старонцы “Лідскай газеты”, а адзін з іх – “Вучоны кот” – трапіў і ў дзіцячы часопіс “Вясёлка”. 

Падчас сустрэчы паэт чытаў свае вершы, адказваў на пытанні прысутных. Два вершы Канстанціна Якубчыка прачытала на памяць яго дачка Жэня, равесніца дзяцей, запрошаных на сустрэчу. 

Госцем мерапрыемства стала і спецыяліст па кадрах лакаматыўнага дэпо Аліна Іода, якая ў даступнай форме расказала дзецям пра правілы бяспечных паводзін на чыгунцы, пра работу дэпо, а таксама запрасіла школьнікаў наведаць пакой баявой і працоўнай славы арганізацыі.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться