Гучалі вершы на заставе. Паэты літаб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты» сустрэліся з пагранічнікамі

24 Июня 2022 2386

Такія сустрэчы сталі традыцыяй і праходзяць не толькі ў клубе Лідскага пагранатрада ў Паўночным гарадку. Днямі асобныя сябры літаб’яднання “Суквецце” пабывалі на пагранічнай заставе “Беняконі” і выступілі там перад ваеннаслужачымі тэрміновай службы.

Свае вершы салдатам чыталі кіраўнік літаб’яднання Аляксандр Мацулевіч, паэтэсы Ірына Маркевіч, Людміла Русь. Аляксандр Мацулевіч расказаў аб лідскім “Суквецці”, прачытаў вершы на тэму Вялікай Айчыннай вайны, воінскай службы, аб Лідскім замку. Вершамі на ваенную тэму падзяліліся таксама Ірына Маркевіч і Людміла Русь. Пачулі пагранічнікі з вуснаў паэтэс і вершы аб Беларусі, малой радзіме, каханні.

Суквеццеўцы падзякавалі асабоваму складу пагранзаставы за цёплы прыём, за ўвагу, за цікавасць да паэзіі і пажадалі мірнага неба над галавой.



Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться