Віток у развіцці традыцыйнага рамяства і рэгіянальнага турызму

09 Января 2022 1870

Менталітэт народа заўсёды знаходзіць адлюстраванне ў культуры і традыцыях. Мы не выключэнне. Самабытнасць жыхароў лідскага краю, адданасць гісторыі і запавета ммінулага, блізкасць да прыроды з'яўляюцца важным іскладальнікамі паўсядзённага жыцця. Убачыць іх можна ва ўсім, пачынаючы з музыкі, кухні, адзення і заканчваючы прыкметамі, павер'ямі і святамі. Захаванне традыцый продкаў з'яўляецца неабходнай умовай духоўнага развіцця. Такім чынам ствараецца нябачная, але вельмі моцная сувязь пакаленняў. І праўсё гэта мы збіраемся расказаць чытачам у сумесным праекце “Лідскай газеты” і аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, які называецца «Тут Радзімы маёй пачатак».

Па крупінках

Як мы ўжо пісалі, у маленькіх вёсачках і аграгарадках нашага раёна яшчэ жывуць бабулі, у куфрах якіх захоўваюцца аўтэнтычныя скарбы народных рамёстваў. Рукі таленавітых жанчын ткуць, вышываюць, плятуць з лазы і саломкі. Мясцовыя майстрыхі з'яўляюцца захавальніцамі разнастайных тэхнік. І мы пра кожную з іх стараемся напісаць. Але не менш цікава, калі гэта ўсё стане даступным і для гасцей нашага раёна. Стварэнне ўстойлівага турызму і доўгатэрміновыя ўмовы для папулярызацыі традыцыйных рамёстваў – вось мэта, якую ставіць перадсабой калектыў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. І дапамагае ў гэтым самая сапраўдная майстэрня па ткацтве.

Упершыню экспедыцыі ў Лідскім раёне стартавалі ў чэрвені 2019 года. Тады вынікі праведзенай работы вельмі парадавалі мясцовых этнографаў. Была сабрана ўнікальная інфармацыя аб побыце мясцовых жыхароў, укладзе жыцця, драўляным дойлідстве, рамёствах. Так, у ходзе экспедыцыі ў вёску Мігуны аповед пра майстроў па дрэве аказаўся вельмі цікавым і змястоўным. Сталі вядомымі прозвішчы мужчын-цесляроў, якія займаліся разьбой па дрэве. Знайшліся людзі, якія захавалі матчыны дываны, пакрывалы, ручнікі. Самымі дзівоснымі падаліся белыя баваўняныя ручнікі, элементы жаночага і мужчынскага адзення, пакрывалы на ложкі, а таксама ільняныя ручнікі, тканыя і вышытыя роўняддзю.

– Жыхарка вёскі Мігуны Юзэфа Бурак здзівіла не толькі ткацтвам, але і вышыўкай на ручніках двухбаковай роўняддзю, што гаворыць аб высокай якасці вырабу, – успамінае загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Алена Шчэліна. – У вёсцы Радзівонішкі былая ткачыха, актыўная прыхаджанка храма Успення Прасвятой Багародзіцы Валянціна Рыхліцкая распавяла пра цуды хрысціянскага жыцця і шматлікія ахвяраванні вяскоўцаў для храма ў выглядзе ткацтва. У вёсцы Левашыпра сваю маму-ткачыху распавяла дачка Надзея Чыжык, якая таксама ўмее ткаць. Унікальная тэхніка ткацтва двух пакаленняў захоўваецца і па сённяшні дзень у доме бацькоў Надзеі Вітольдаўны.

Па словах Алены Валянцінаўны, сабраныя звесткі сталі каштоўным скарбам для падрыхтоўкі метадычнага матэрыялу аб вопыце і традыцыях запраўкі ткацкага станка, тэкстыльных узорах ткацтва, кроі і пашыве нацыянальнага касцюма.

Ноу-хау ў вопыце лідскіх майстроў

Аказваецца, у нашымг орадзе пры аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрыта самая сапраўдная майстэрня па ткацтве. У стварэнні палотнаў прымяняюцца пяць ткацкіх станкоў, якія вырабіў па старадаўніх чарцяжах і схемах майстар па дрэве з Ліды. У рабоце выкарыстоўваюцца матэрыялы, ніткі, пража для ткацтва тэкстылю, з якой, дарэчы, ужо пашытыят радыцыйныя рэгіянальныя касцюмы, выраблена палатно для спадніц, камізэлек, мужчынскіх штаноў і кашуль.

Ноу-хау ў вопыце лідскіх майстроў – засваенне і наладжванне ткацтва хустак вялікіх і малых памераў, якія ў хуткім часе годна дапоўняць традыцыйную жаночую вопраткуГродзеншчыны.

 – У працы ў майстэрні нашы майстры сур’ёзна зацікаўленыя, – гаворыць Алена Валянцінаўна. – І сучаснае абсталяванне толькі спрыяе гэтаму. А вось старадаўнія рэгіянальныя кросны і ставы – гэта ўжо выставачныя экспанаты ў музеі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Але і гэта яшчэ не ўсё. Майстры аддзела рамёстваў паспяхова праводзяць семінары па навучанні ткацтву. Прыемна бачыць і разумець, што старажытнае рамяство прыцягвае сучасных дзяцей і дарослых. Цікавасць да ткацтва ў дзяцей выяўляецца, і гэта вельмі важна. Бо сучасны чалавек купляе ў крамах адзенне і ўсё неабходнае для паўсядзённага жыцця, не задумваючыся аб тым, як раней яго рабілі нашы бабулі, што гэта ажыццяўлялася  ў хатніх умовах.

Сёння пад кіраўніцтвам майстра ўдзельнікі могуць азнаёміцца з гісторыяй беларускага ткацтва, асаблівасцямі рэдкіх тэхналогій, уважліва вывучыць прылады станка і яго складальнікаў, а яшчэ – асновы двухрамізнага ткацтва (гэта выраб невялікага габелена з рознакаляровых нітак і лапікаў). Асаблівую цікавасць дзец іпраяўляюць у час стварэння ўзору – абярэга са старадаўніх ручнікоў і покрываў. Стварэнне ўзораў і арнаментаў яны назіраюць у працэсе работы майстра за кроснамі, глядзяць, як ён «выбірае» ўзор адмысловай прыладай. А ўжо яны самастойна «выбіраюць» узоры каляровымі стужкамі паперы. Менавіта так, а не інакш адбываецца знаёмства з пераборным двухнітавым ткацтвам.

Гарнітурчык – адналюбата!

Умелымі рукамі майстроў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ўжо створаны традыцыйныя народныя касцюмы Гродзенскага рэгіёна і Лідскагараёна.

Паказаць першыя вынікі плённай працы ў рэканструкцыі традыцыйнага народнага касцюма Панямоння першай паловы ХХ стагоддзя стала магчымым у 2020 годзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Калектыў прыняў удзел у рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у адной з галоўных намінацый – «Свята народнага касцюма» – з мэтай папулярызацыі гэтай культурнай спадчыны. І сёння калектыў актыўна дэманструе свае новыя камплекты адзення на раённых і абласных святах і фестывалях.

Рэгіянальны турызм – у прыярытэце

На   працягу ўсяго мінулага года спецыялісты актыўна працавалі над стварэннем культурнага маршруту. Галоўная яго мэта – павышэнне турыстычнага іміджу і культурнага патэнцыялу Гродзенскай вобласці, прадстаўленне культурнай спадчыны, захаванне яе індывідуальнасці.

– Асноўныя задачы нашай работы – папулярызацыя традыцыйных рамёстваў Лідчыны, – адзначыла Алена Шчэліна. – Для гэтага ўжо сабраны вялікі пласт інфармацыі, якая выкарыстоўваецца для стварэння культурных маршрутаў па самых прыгожых і значных месцах рэгіёна. Такім чынам, падарожнікам і турыстам адкрываецца агульная спадчына нашага народа ў культуры і гісторыі.

Народнае ткацтва было адным з багатых і старажытных промыслаў нашых продкаў. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне. У ім знайшлі адлюстраванне векавая гісторыя народа, яго майстэрства, мастацкі густ. Спецыялісты аддзела рамёстваў гатовыя і далей весці вялікую краязнаўчую работу па аднаўленні традыцыйных касцюмаў Лідчыны, адраджаць рэдкія, забытыя тэхналогіі ткацтва і актыўнана вучаць рамяству моладзь, каб гэтая багатая спадчына ніколі не знікла і была на новым вітку развіцця ў сучаснай Беларусі.


Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться