Дзень беларускага пісьменства сёння прымае Капыль

05 Сентября 2021 1252

XХVIII Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята незалежнай Беларусі. Гэта ў размове з журналістамі адзначыў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.

«Дзень беларускага пісьменства – наша нацыянальнае свята, свята незалежнай Беларусі. Яно праходзіла ў Полацку, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Заслаўі, Камянцы, Шклове, Хойніках, Бялынічах. У кожным з раённых цэнтраў гэта была сапраўды вялікая, грандыёзная падзея, – сказаў Уладзімір Пярцоў. – Кожная сталіца Дня беларускага пісьменства – горад, у якім нарадзіліся або працавалі вядомыя дзеячы беларускай культуры, палітычныя дзеячы. У бягучым годзе 28-е свята праходзіць у Капылі – на радзіме звыш 50 пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў, вучоных. Сярод іх – Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Алесь Адамовіч, Адам Русак і многія іншыя».

Фестываль праходзіць 4-5 верасня пад дэвізам «Слова нас аб'ядноўвае». «Стрыжань свята – тэма 2021 года – Год народнага адзінства. Акрамя таго, гучаць такія тэматыкі, як 80-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Капыльшчыны, юбілеі Івана Шамякіна, Івана Мележа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы і іншых», – канстатаваў міністр.

Узнагародзяць пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Акрамя таго, 5 верасня будуць трансліраваць конкурс «Жывая класіка». У ім прынялі ўдзел 16 тыс. таленавітых дзяўчынак і хлопчыкаў, 16 з іх дайшлі да фіналу. Адбудзецца творчы вечар Мікалая Чаргінца.

«Будуць прэзентаваны маркі новага пакалення з дапоўненай рэальнасцю. Гэта ўпершыню ў гісторыі Дня беларускага пісьменства, – расказаў Уладзімір Пярцоў. – У нас наогул свята будзе праходзіць у сумешчаным, кросплатформенным фармаце – нават афіша ўпрыгожана QR-кодамі. Мы пастараемся праз новыя лічбавыя платформы ў першую чаргу моладзь далучыць да беларускай літаратуры, адцягнуць яе ўвагу ад сацыяльных сетак і мэсэнджараў».

 

Текст: БЕЛТАБЕЛТА
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться