Палац культуры г. Ліды запрашае на літаратурны вечар-сустрэчу да Дня беларускага пісьменства

03 Сентября 2021 953
Палац культуры запрашае ўсіх жадаючых наведаць літаратурны вечар-сустрэчу “Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа”.

Разам узгадаем творы любімых паэтаў. Пазнаёмімся з новымі ідэямі вершаў лідскіх аўтараў народнага аматарскага аб'яднання «МузАльянс». Паслухаем яскравыя музычныя кампазіцыі ўдзельнікаў эстраднага калектыву рэтра-песні «Мерыдыян, музычна-эстраднага калектыву «Талісман» і эстраднай студыі «Ліда-мюзікл».

Мерапрыемства адбудзецца 4 верасня а 12 гадзіне ў малой зале Палаца культуры горада Ліды. Уваход вольны.

Текст: РедакцияРедакция
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться