Падарылі свята для сяброў

26 Декабря 2018 182

Сяброўства навучэнцаў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа і пражываючых у Васілішкаўскім доме-інтэрнаце доўжыцца не адзін год. Лідскія музыканты часта прыязджаюць у Васілішкі, і кожны іх прыезд азначае свята і цудоўны настрой.

Вось і напярэдадні навагодніх і калядных святаў ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” лідская моладзь не змяніла сваёй традыцыі і наведала сяброў. Музыканты прывезлі падарункі, шчодрыя віншаванні і добры настрой. На сцэне яны не шкадавалі свайго таленту і заслужылі бурныя апладысменты і шчырую падзяку гледачоў. 


Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться