Даніна памяці: удзельнікі Зорнага пахода прынялі ўдзел у мітынгу ля брацкай магілы ў Беліцы

01 Февраля 2019 949

54-ы міжнародны Зорны паход БДПУ імя М. Танка па месцах баявой і  працоўнай славы беларускага народа сёння завяршае сваё падарожжа па Лідчыне. Асноўным ідэйным арыенцірам яго сёлета стала 75-я гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Даніну памяці абаронцам краіны яны аддалі падчас мітынгу ля брацкай магілы ў аграгарадку Беліца.

“Непадалёк ад гэтага месца, дзе зараз абеліск, у першыя дні вайны і падчас вызвалення Лідчыны, адбыліся жудасныя баі, – расказвае настаўніца Беліцкай школы, кіраўнік краязнаўчага музея Часлава Валюк. – Ахвяры тых баёў знашлі спачын на беліцкай зямлі. Больш за трыццаць воінаў пакояцца ў брацкай магіле. Вядомы паімённа далёка не ўсе. Толькі дванаццаць. Сярод іх - прадстанікі розных нацыянальнасцей, розных рэспублік былога Савецкага саюза, у тым ліку - азербайджанец Жалбуз Гасанаў”.

Атрад “Зорны легіён”, у складзе якога падарожнічаюць чатыры студэнты Бакінскага славянскага ўніверсітэта, вядома ж, не мог прамінуць гэтае месца.

У мітынгу прымалі ўдзел старшыня Беліцкага сельскага Савета Сяргей Кулеш, начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама Аляксандр Кадубай, адміністрацыя і навучэнцы Беліцкай школы і ўдзельнікі Зорнага пахода, студэнты. Да абеліска быў ускладзены вянок і жывыя кветкі, запаленыя лампадкі. Успомнілі ўсіх загінуўшых і хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць. Вечную памяць тых, хто ахвяраваў жыццём дзеля вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  

- Зямля Азербайджана не ведала крывапраітнай вайны, але ў нас добра выкладаюць гісторыю і шануюць герояў вайны. Не толькі азербайджанцаў, але і герояў Савецкага Саюза, бо мы былі адзін народ, - дзеліцца з карэспандэнтам студэнтка другога курса Бакінскага славянскага ўніверсітэта Альбіна Гасымава. - Мы прыехалі ў Беларусь упершыню, але перажываем тут небывалы ўздым патрыятычных пачуццяў. Атрымліваем буру моцый. Асабліва ад таго, што падарожнічаем па розных гарадах. Ліда – вельмі прыгожы, гістарычны горад. Горад, які натхняе. Толькі крыху холадна.

Кіраўнік атрада “Зорны легіён” Аксана Зыль адзначае: ”Сапраўды,  рабяты з Азербайджана ўліліся ў наш калектыў і адчуваюць сябе як дома!.. Паход завяршаецца – ён увабраў у сябе мноства цікавых мерапрыемстваў. Частка з іх была прыўрочага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашсцкіх захопнікаў, а таксама да Года малой радзімы і яшчэ адной вельмі значнай для нас даты – 105-годдзя нашай Альма матэр, БДПУ імя М. Танка. Гэта вялікія канцэртныя праграмы, выступелнні ў дзіцячых садах, школах. Учора мы правялі анімацыйную праграму ў педыятрычным аддзяленні бальніцы - такія водгукі, якія мы атрымалі, дарагога вартыя! Мы вельмі спадзяёмся, што праект нашага ўніверсітэта Зорны паход будзе яшчэ больш папулярным і прэстыж прафесіі педагога вырасце. Яна самая благародная, самая добрая, самая значымая. Асобных слоў варты цудоўны горад Ліда. Мы ўбачылі рыцарскія баі, паднімаліся ў башню, наведалі шклозавод “Нёман”. Дзіўны гістарычны край. Мы ганарымся, што Лідчына прымала нас. Думаю, гэта такое месца ня зямлі, куды можна прыязджаць яшчэ і яшчэ, і яшчэ”.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться